Забялышынскі сельсавет
Забялы́шынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Забялышын.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Хоцімскага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Хоцімскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года сельсавет у складзе Клімавіцкага раёна БССР, з 12 лютага 1935 года — у складзе адноўленага Хоцімскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 11 сакавіка 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Арлоўскага сельсавета[1]. З 17 красавіка 1962 года сельсавет у складзе Клімавіцкага раёна. 19 красавіка 1963 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Трасцінскага сельсавета[2]. З 30 ліпеня 1966 года сельсавет у складзе адноўленага Хоцімскага раёна. 15 студзеня 1971 года частка сельсавета (14 населеных пунктаў: Азёрная, Бруёўка, Будачка, Жукаўка, Кацярынполле, Зарэчча 1, Зарэчча 2, Маркаўка, Міхайлоўка, Новавасільеўскі, Падлесная, Разальмова, Ранняя Зорка, Трасціно) перададзена ў склад адноўленага Трасцінскага сельсавета, вёска Канаўка перададзена ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Хоцімскага сельсавета[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 957 чалавек[4], з іх 94,9 % — беларусы, 4,6 % — рускія, 0,5 % — украінцы[5].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 19 красавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018).
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 7 (1309).
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Хоцімскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Клімавіцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Хоцімскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.