wd wp Пошук:

Задор’еўскі сельсавет

Задо́р’еўскі сельсавет[2] (таксама — Задо́рскі сельсавет[3]) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Задор’е.

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Плешчаніцкага раёна Мінскай вобласці БССР шляхам аб’яднання тэрыторыі скасаваных Амнішаўскага і Горнаўскага сельсаветаў[4]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Лагойскага раёна. 30 студзеня 1976 года да сельсавета далучана частка скасаванага Прусевіцкага сельсавета (вёскі Васількоўка і Шылы)[5]. У 1977 годзе ў склад сельсавета з Ізбішчанскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў: вёскі Венера, Выгар, Дзвінаса, Краснае, Леснікі, Луськое, пасёлак Задор’е[6]. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ізбішчанскага сельсавета (7 населеных пунктаў: вёскі Ізбішча, Мацеева, Папоўцы, Сакавічы, Хацень, Шамаўка і Юрылава)[7]. 29 чэрвеня 2010 года ліквідавана вёска Гаравец[8], 28 снежня 2012 года — вёска Востраў 1[9].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (27 населеных пунктаў) — 1290 чалавек[10], з іх 96,4 % — беларусы, 2,2 % — рускія, 0,6 % — украінцы, 0,4 % — палякі[11].

Сельгаспрадпрыемствы:

  • ААТ «Харошае».

Зноскі

  1. 1 2 3 Афіцыйная старонка сельсавета на сайце Лагойскага раёна
  2. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 327, 328
  3. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. С. 512
  4. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  5. Рашэнне выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 студзеня 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 8 (1490).
  6. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 студзеня, 10 лютага 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 9 (1527).
  7. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 28 чэрвеня 2021.
  8. Решение Логойского районного Совета депутатов от 29 июня 2010 г. № 16 Об упразднении деревни Горавец Задорьевского сельсовета Логойского района
  9. Решение Логойского районного Совета депутатов от 28 декабря 2012 г. № 164 Об упразднении деревни Остров-1 Задорьевского сельсовета Логойского района Архівавана 4 сакавіка 2016.
  10. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  11. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Лагойскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Плешчаніцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Лагойскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be