Плешчаніцкі раён
Пле́шчаніцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924—1962 г. Цэнтр — гарадскі пасёлак Плешчаніцы.
Гісторыя
Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Плешчаніцы. 20 жніўня 1924 года раён падзелены на 11 сельсаветаў:
- Акалоўскі
- Амнішаўскі
- Горнаўскі
- Завішынскі
- Запольскі
- Зарэцкі
- Ізбішчанскі
- Крайскі
- Плешчаніцкі
- Прусевіцкі
- Хатаевіцкі.
24 верасня 1926 года Акалоўскі і Амнішаўскі сельсаветы рэарганізаваны ў нацыянальныя польскія сельсаветы. З 9 чэрвеня 1927 года раён у складзе Мінскай акругі. 22 верасня 1927 года да раёна далучаны Ганцавіцкі і Каменскі сельсаветы скасаванага Зембінскага раёна. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 26 мая 1935 года Акалоўскі і Амнішаўскі нацыянальныя польскія сельсаветы рэарганізаваны ў беларускія сельсаветы. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Мінскай вобласці. 27 верасня 1938 года Плешчаніцы атрымалі статус гарадскога пасёлка. У 1939 годзе Хатаевіцкі сельсавет перайменаваны ў Акцябрскі. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Амнішаўскі, Ганцавіцкі, Горнаўскі, Завішынскі, Запольскі сельсаветы, утвораны Задор’еўскі і Нястанавіцкі сельсаветы[2]. 25 снежня 1962 года раён скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Лагойскага раёна.
Зноскі
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Плешчаніцкі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 5. М — Пуд / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. – С. 512. — ISBN 985-11-0141-9.
Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі Катэгорыя·Былыя сельсаветы Зембінскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Плешчаніцкага раёна Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1962 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.