Задуброўскі сельсавет
Задубро́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Задуброўе.
Гісторыя
Утвораны 6 кастрычніка 1981 года ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці БССР з часткі Суражскага пассавета з цэнтрам у вёсцы Задуброўе ў складзе 30 населеных пунктаў (Арэшанкі, Аўтушкава, Белікі, Ботанічы, Вялікая Любшчына, Гара, Гунчанкі, Задуброўе, Засценкі, Зэздрына, Іванькова, Каменка, Кароўка, Краскі, Краўцова, Крупадзёры, Лазаватка, Лямніца, Малая Любшчына, Пенклавічы, Пруднікі, Прысушына, Рыбакі, Салавічы, Слабада, Татарскія, Трушчы, Храпальна, Церахова і Шавуры)[1]. 13 верасня 2016 года скасавана вёска Церахова[2].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1253 чалавекі[3], з іх 89,8 % — беларусы, 8,0 % — рускія, 1,0 % — украінцы[4].
Населеныя пункты
- Арэшанкі
- Аўтушкава
- Белікі
- Ботанічы
- Вялікая Любшчына
- Гара
- Гунчанкі
- Задуброўе
- Засценкі
- Іванькова
- Каменка
- Кароўка
- Краскі
- Краўцова
- Крупадзёры
- Лазаватка
- Лямніца
- Малая Любшчына
- Пенклавічы
- Пруднікі
- Прысушына
- Рыбакі
- Салавічы
- Слабада
- Трушчы
- Храпальна
- Шавуры
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 кастрычніка 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 31 (1693).
- ↑ Решение Витебского районного Совета депутатов от 13 сентября 2016 г. № 120 Об упразднении сельских населенных пунктов Витебского района
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
- Тэрыторыя сучаснага Віцебскага раёна ў адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле Віцебшчыны ў паслярэвалюцыйны перыяд / Падрых. У. І. Мезенцаў // Памяць: Віцебскі раён: Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі / Рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.]; Укл. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2004. — 772 с.: іл. — С. 134 — 135. — ISBN 985-02-0647-0.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Віцебскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1981 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Віцебскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.