wd wp Пошук:

Закрупец

Закру́пец[2] (трансліт.: Zakrupiec, руск.: Закрупец) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Гіжэнскага сельсавета.

Назва

Назва вёскі пайшла ад назвы ракі Крупка, прытоку Проні, якая працякае праз населены пункт.

Гісторыя

На карце Старабыхаўскага павета 1777 года адзначана разам з вадзяным млынам. У 1783 годзе 45 двароў, 262 жыхары[3].

Насельніцтва

  • 2011 год — 2 чалавекі[1]
  • 2010 год — 4 чалавекі
  • 1999 год — 17 чалавек
  • 1926 год — 377 чалавек[3]

Славутасці

  • Брацкая магіла савецкіх воінаў, якія загінулі ў 1943 годзе ў баях супраць нямецкіх захопнікаў
  • Магіла С. Кірпічэнкавай, партызанкі палка «Трынаццаць», якая загінула 15 мая 1943 года (за 1,5 км на захад ад вёскі, у лесе)[4]

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. 1 2 3 КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (руск.)
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  3. 1 2 Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелТА, 1999. — 592 с.: іл. С. 568
  4. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелТА, 1999. — 592 с.: іл. С. 558

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Слаўгарадскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be