wd wp Пошук:

Зарацкі сельсавет

За́рацкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Зарачча.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Браслаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Урбанскага сельсавета[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. У 1971 годзе скасаваны вёскі Бяззубішкі, Варнішкі, Мізарышкі і хутар Грыбелішкі[2]. 26 сакавіка 1973 года скасаваны хутар Струсцянка[3]. 8 красавіка 2004 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Мяжанскага сельсавета[4].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 43 населеныя пункты: Асінаўка, Баярунішкі, Бужаны, Бяляны, Вярбоўка, Гусароўшчына, Дудзішкі, Ельна, Емяльянішкі, Жвірблі, Жвірыні, Заеленцы, Зазоны, Запруддзе, Зарачча, Злота, Зыбкі, Іланцы, Кавалішкі, Каленкішкі, Коханішкі, Краснасельцы, Крукі, Майшулі, Мар’янполле, Міхалішкі, Мякяны, Надбярэжжа, Павялішкі, Пляўшкеты, Пузыры, Пустошка, Пучкінішкі, Пушкарышкі, Пятроўшчына, Раткуны, Рожава, Свілюкі, Струста, Урбаны, Усяны, Шавялішкі, Юцішкі.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 кастрычніка 1970 г. і 4 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314).
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
  4. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Браслаўскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2004 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be