Засінцаўскі сельсавет
Засі́нцаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ельскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Засінцы.
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Каралінскага раёна Мазырскай акругі БССР, з 26 ліпеня 1930 года Каралінскага раёна БССР, з 5 лютага 1931 года Ельскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 21 жніўня 2020 года скасавана вёска Якімы[1].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 638 чалавек[2], з іх 92,0 % — беларусы, 6,7 % — украінцы[3].
Зноскі
- ↑ Решение Ельского районного Совета депутатов от 21 августа 2020 г. № 128 Об упразднении сельских населенных пунктов Ельского района
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Ельскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.