wd wp Пошук:

Зубава-Палянскі раён

Зубава-Паля́нскі раён (руск.: Зубово-Полянский район, эрз.: Пейкужо буе, макш.: Зубунь аймак) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Мардовіі ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца пасёлак гарадскога тыпу Зубава Паляна.

Геаграфія

Зубава-Палянскі раён мяжуе з Цяньгушаўскім, Цемнікаўскім і Тарбееўскім раёнамі, а таксама з Разанскай і Пензенскай абласцямі. Плошча раёна складае 2710,93 км², такім чынам раён з’яўляецца самым вялікім у рэспубліцы.

Гісторыя

Зубава-Палянскі раён быў утвораны 16 ліпеня 1928 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК. Пры гэтым першая згадка пра Зубаву Паляну адносіцца да 1679 года. Да 1923 года раён уваходзіў у склад Тамбоўскай губерні.

Зноскі

  1. АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
  2. Справочник по административно-территориальному делению Пензенского края 1663-1991 гг.Пенза: Государственный архив Пензенской области, 2003. — С. 224. — 538 с.
  3. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
  4. http://www.gks.ru/dbscripts/munst/munst89/DBInet.cgi?pl=8006001

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Раёны Мардовіі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be