wd wp Пошук:

Зымна Вада (Львоўская вобласць)

Зымна Вада́ (укр.: Зи́мна Вода́) — вёска ў Львоўскай вобласці Украіны ў складзе Пустамыціўскага раёна, уваходзіць у склад Львоўскай агламерацыі і амаль цалкам зліваецца з горадам, адлегласць да цэнтра Львова складае 9 км. Адно з найбольшых сельскіх паселішчаў ва Украіне.

Размяшчэнне

Мяжуе з наступнымі населенымі пунктамі: пасёлак Рудна (Чыгуначны раён г. Львова) - на поўначы; вёска Сухаволя (Гарадоцкі раён) — на захадзе; вёска Канопныця - на паўднёвым захадзе; вёска Лапаіўка, вёска ХоладнавідкаПустамыціўскі раён) - на поўдні; былая вёска Білагоршча (сёння - ў Чыгуначным раёне Львова) — на паўночным усходзе. Праз вёску праходзіць чыгуначная лінія Львоў - Мастыска і аўтамагістраль Львоў - Мастыска - Пярэмышль.

Транспарт

Жыхары вёскі карыстаюцца чыгуначнай станцыяй Зымна Вада, якая знаходзіцца на мяжы паміж вёскамі (чыгунка дзеліць існаваўшае калісці адно вялікае сяло на дзве сёння самастойныя часткі). Сама станцыя звязана чыгуначным палатном з Мастыскай, Шклом, Судовай Вішняй і Львовам. На станцыі чатыры разы ў суткі спыняецца электрацягнік Львоў — Мастыска II.

Гарадскія аўтобусныя маршруты г. Львова, якія пралягаюць праз вёску: № 138 - вул. Вашынгтона - Лапаіўка; № 156 - вул. Пад дубам - Зымна Вада (вул. Сірка); № 183 - АС-2 (аўтавакзал «Паўночны») - Сухаволя; № 184 - АС-2 (аўтавакзал «Паўночны») - Рудна - Сухаволя; № 184а - вул. Шчурата - Рудна; № 287 - вул. Драгана - Рудна.

Помнікі даўніны

  • Вілы ХІХ - пачатку ХХ ст.
  • Царква св. Яна Багаслова (былы касцёл св. Кацярыны) 1625 г. (УГКЦ)
  • Царква Узвышэння Крыжа Гасподнега 1678 г. (УГКЦ)
  • Царква св. Пятра і Паўла (УГКЦ)
  • Царква св. Яна Багаслова (ПЦУ)

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Пустамыціўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be