wd wp Пошук:

Рудна

Рудна (укр.: Рудне) — пасёлак гарадскога тыпу ў складзе тэрыторыі, падпарадкаванай Львоўскаму гарадскому савету ў Залізнычным раёне Львова, размешчаны ў 10 км на захад ад Львова і ўваходзiць у склад Львоўскай агламерацыі.

Геаграфія

Рудна размешчана ў 10 км ад Львова і ў непасрэднай блізкасці (вул. Шэптыцкага) ад чыгуначнай станцыі “Зымна Вада” на лініі Львоў — Масціска. Ёсць яшчэ чыгуначная станцыя “Рудна”, якая знаходзіцца каля мястэчка і якою ў асноўным карыстаюцца жыхары былой прыгараднай вёскі Белагоршча.

Па ўскраіне Старога Рудна праходзіць Львоўская кальцавая аўтадарога. Паміж Старым Рудна і Зымнай Вадой працякае рака Зымна Вада, якая ў сваю чаргу дзеліць некалі адну вялікую мясцовасць Зымна Вада на два самастойных населеных пункты.

Да Рудна з поўначы і захаду прымыкаюць Руднаўскі і Вараціўскі лясы. Мястэчка знаходзіцца ў рачным басейне Днястра. Праз заходнюю частку Рудна цячэ паток Зымна Вада, які ў паўднёвай частцы вёскі ўтварае сажалку, у якую з усходу ўпадае Белагорскі паток, які, у сваю чаргу, цячэ з Белагоршча. Воды, якія выцякаюць з гэтай сажалкі, на паўднёвым усходзе ўпадаюць у Старую Раку, якая з’яўляецца левым прытокам ракі Верашчыцы.

Гісторыя

Вёскі Рудна і Зымна Вада ў XIV ст. утваралі адзіны маёнтак пад назвай “Зымна Вада”. Да сярэдзіны XIX ст. Рудна лічылася часткай Зымнай Вады і толькі пасля 1866 г. стала асобнай адміністрацыйнай адзінкай. У 1967-1971 гг. вёскі Дубкевічыўка і Надзільнае ўвайшлі ў склад Рудна.

Інфраструктура

  • Царква Узвышэння Святога Крыжа (1678 г., УГКЦ);
  • Царква Пакрава Прасвятой Багародзіцы (1935 г., УПЦ КП);
  • Царква Святога Уладзіміра (2000 г., УГКЦ);
  • Львоўская духоўная семінарыя Св. Духа (УГКЦ);
  • Сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 74 Чыгуначнага раёна г. Львова.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Капыльскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Чашніцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Хойніцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Хойніцкага раёна Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Іркуцкай вобласці Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Львоўскай вобласці Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1927 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be