Зялёны Луг (вёска, Мінск)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Зялёны Луг.
Зялё́ны Луг — колішняя вёска, з 1976 года ў складзе Мінска.
Гісторыя
У 1897 годзе вёска Зялёны Луг Сеніцкай воласці Мінскага павета, 5 двароў, 32 жыхары, у аднайменным урочышчы 2 двары, 26 жыхароў. У 1917 годзе ў фальварку 1 двор, 3 жыхары, у карчме двор, 8 жыхароў, у аднаселлі двор, 7 жыхароў[1]. З 1924 года ў Астрашыцка-Гарадоцкім, з 1934 года ў Менскім раёнах. У 1959—1976 гадах цэнтр Зялёналугскага сельсавета. У 1971 годзе 198 двароў, 1040 жыхароў, птушкафабрыка. У 1976 годзе вёска ўключаная ў межы Мінска, сельсавет перанесены ў вёску Цна Ёдкава[2].
Вясковая забудова знесеная неўзабаве па ўваходжанні вёскі ў межы горада, цяпер на яе месцы мікрараён Зялёны Луг-7 і Зялёны Луг-6. Паводле вёскі атрымаў назву жылы раён.
Зноскі
- ↑ Памяць, 1998, с. 588
- ↑ Минск : энциклопедический справочник, 1983, с. 175
Літаратура
- Зялёны Луг // Памяць: Гіст-дакум. хроніка Мінскага р-на / Гал. рэд. Беларус. Энцыкл.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.. — Мінск: БелЭн, 1998. — 640 с.
- Зеленый Луг // Минск : энциклопедический справочник / Л. В. Аржаева и др.; редколлегия: И. П. Шамякин (главный редактор) и др.. — Минск: Белорусская Советская Энциклопедия, 1983. — 467 с. — 70 000 экз.
- Зялёны Луг (вёска, Мінск) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom XIV (Worowo — Żyżyn), 1895. — S. 605 (польск.)
- Рапановіч Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1981. — 360 с.
- Сацукевіч І. І. Вёскі, што ўвайшлі ў склад Мінска. — nashapamiac.org.
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Мінска Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Мінскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.