wd wp Пошук:

Казловіцкі сельсавет (Глускі раён)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Казловіцкі сельсавет.

Казло́віцкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глускага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. — вёска) Засценак Усцярхі.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Чыкілёўскі сельсавет у складзе Глускага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Чыкілі. У верасні 1926 года перайменаваны ў Казловіцкі, цэнтр перанесены ў вёску Казловічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Глускім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў Глускім раёне Палескай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Мінскай вобласці, з 23 студзеня 1960 года — Магілёўскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Бабруйскага раёна. 15 студзеня 1971 года ў склад новаўтворанага Кіраўскага сельсавета перададзены вёскі Доўгі Лес, Кляшчоўка, Прыварацце і Старое Сяло[1]. 17 лютага 1981 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Чыкілі, 21 чэрвеня 2005 года — у вёску Засценак Усцярхі.

23 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кіраўскага сельсавета (населеныя пункты Балашэвічы, Бервы, Вільча, Доўгі Лес, Зарэчча, Карпавічы, Кіраўскае, Кляшчоўка, Прыварацце, Старое Сяло)[2]. 13 красавіка 2018 года ў склад сельсавета перададзена частка Каткаўскага сельсавета з вёскамі Зелянковічы і Зубарэвічы[3].

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета (10 населеных пунктаў) — 536 чалавек[4], з іх 95,5 % — беларусы[5].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 7 (1309).
  2. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 5 верасня 2021.
  3. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 13 апреля 2018 г. № 2-10 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Могилевской области
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Бабруйскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Глускага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be