wd wp Пошук:

Казімір (горад)

Казімір — колішні горад у Бабруйскім старостве Рэчыцкага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Існаваў у 1643—1655 гадах.

Гісторыя

Магдэбургскія правы паселішчу Слабада ў Бабруйскім старостве былі нададзены прывілеем каралевы і вялікай княгіні Цэцыліі Рэнаты ў 1643 годзе, з таго часу яно існавала як горад Казімір.

Прывілей выявіў і апублікаваў доктар гістарычных навук С. Я. Рассадзін. Паводле яго высноў, горад размяшчаўся на месцы сучаснай вёскі Каралёва Слабада-2 (цяпер Краснаўскі сельсавет Светлагорскага раёна). Названы горад быў, напэўна, у гонар сына Цэцыліі Рэнаты — Жыгімонта Казіміра Вазы (1640—1647)[1]. Месціўся на правым высокім беразе Бярэзіны, за 22 км ад Бабруйска.

Разбураны ў 1655 годзе падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667).

Сучаснасць

З 2006 года на месцы горада праводзіліся археалагічныя раскопкі.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 жніўня 2016 года № 607 тэрыторыі былога горада нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі рэгіянальнага значэння[2].

Зноскі

  1. Рассадин С. Е. Гербовый привилей 1643 г. на магдебургию г. Казимежу в старостве Бобруйском // Беларускі археаграфічны штогоднік. Вып. 2. — Мн., 2001. С. 215—223. (руск.)
  2. Дадатак 1 да пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 02.08.2016 № 607. Пералік матэрыяльных аб’ектаў, якім надаюцца статус і катэгорыя гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь Архівавана 14 жніўня 2020.

Гл. таксама

Літаратура

  • Рассадзін С. Я., Міхальчанка А. М. Гарадскі пасёлак Парычы Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці // Гербы и сцягі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мн., 2005.
  • Каваленка А. У. Дзве экспедыцыі // Светлагорскія навіны. 2006. № 109. С. 3.
  • Ермакоў М. Былое існаванне горада Казіміра набывае рэальнасць // Белорусская нива. 2006. 5 октября.
  • Міхаленка І. Сумна тут не будзе! // Светлагорскія навіны. 2009. 20 жніўня. (Аб археалагічных раскопках у Каралевай Слабадзе-2.)
  • Романцов В. На Светлогорщине найден старинный город // Ранак-плюс. 2006. № 34. (23.08.2006.) (руск.)
  • Романцов В. Казимир: возвращение затерянного города // Ранак-плюс. 2006. № 35. (31.08.2006.) (руск.)
  • Романцов В. Город Казимир найден! // Ранак-плюс. 2006. № 36. (07.09.2006.) (руск.)
  • Раманцоў В. Януш Радзівіл быў у Казіміры // Ранак-плюс. 2008. № 26.
  • Усцінаў Р. Хто шукае — той заўжды знойдзе // Ранак-плюс. 2009. № 34. — С. 5.

Спасылкі

2006

2007

2008

2009

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be