Светлагорскі раён
Светлагорскі раён (трансліт.: Svietlahorskі rajon) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Светлагорск.
Геаграфія
Размешчаны на поўначы вобласці, на раўніне Гомельскае Палессе, паўночная частка — на Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Клімат — умерана-кантынентальны. Працякае рака Бярэзіна з прытокамі. У раёне знаходзіцца Саснаваборскае вадасховішча.
Мяжуе з раёнамі: на поўначы — з Бабруйскім (Магілёўскай вобласці), на ўсходзе — са Жлобінскім, на паўднёвым усходзе — з Рэчыцкім, на паўднёвым захадзе — з Калінкавіцкім, на захадзе — з Акцябрскім. У раёне — горад Светлагорск, гарадскі пасёлак Парычы, рабочы пасёлак Сасновы Бор, 101 сельскі населены пункт; 8 сельскіх Саветаў: Асташкавіцкі, Баравікоўскі, Давыдаўскі, Краснаўскі, Мікалаеўскі, Парыцкі, Сасноваборскі, Чыркавіцкі[5].
Гісторыя
Паводле вопісу 1639 г. вядомы Парыцкі двор — тэрыторыя, якая ўключала ў сябе большую частку сучаснага Светлагорскага раёна, у тым ліку с. Шацілавічы (цяпер г. Светлагорск). Цэнтрам Парыцкага двара было с. Парычы (цяпер гарадскі пасёлак). Парыцкі двор знаходзіўся ў складзе Бабруйскага староства, якое ўваходзіла ў Рэчыцкі павет Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (Рэч Паспалітая)[6].
У вопісу 1684 г. маецца Парыцкае войтаўства Бабруйскага староства[7].
Пасля 22 ліпеня 1793 г., у выніку II-га падзелу Рэчы Паспалітай і ўключэння Менскага ваяводства ў Расійскую Імперыю, утворана Парыцкая воласць Бабруйскага павета Мінскай губерні (у 1795—1796 гг. — Мінскае наместніцтва).
З 25 сакавіка 1918 г. Парыцкая воласць — у абвешчанай Беларускай Народнай Рэспубліцы; з 1 студзеня 1919 — у Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы, з 27 лютага 1919 — у Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы, з 31 ліпеня 1920 — зноў у адноўленай БССР, якая ўваходзіла з 30 снежня 1922 да 26 снежня 1991 ў СССР, з 19 верасня 1991 — Рэспубліка Беларусь.
У 1921 г. Мінская губерня была скасавана, а яе паветы (у тым ліку Бабруйскі) сталі ўваходзіць непасрэдна ў БССР. 20 жніўня 1924 г. воласці (у тым ліку Парыцкая) і паветы скасаваны.
17 ліпеня 1924 года ўтвораны Парыцкі раён, які ўваходзіў у Бабруйскую акругу (існавала да 26 ліпеня 1930 года), а затым: з 20 лютага 1938 года — у Палескую, з 20 верасня 1944 — у Бабруйскую, з 8 студзеня 1954 — у Гомельскую вобласць.
9 чэрвеня 1960 года цэнтр Парыцкага раёна перанесены ў г. п. Шацілкі. 29 ліпеня 1961 года г. п. Шацілкі пераўтвораны ў горад Светлагорск, а Парыцкі раён перайменаваны ў Светлагорскі[8].
25 снежня 1962 года да раёна далучаны гарадскі пасёлак Акцябрскі, Акцябрскі, Валосавіцкі, Краснаслабодскі, Ламавіцкі, Любанскі, Ляскавіцкі, Парэцкі, Пратасаўскі сельсаветы скасаванага Акцябрскага раёна, Дворышчанскі і Шчадрынскі сельсаветы перададзены Жлобінскаму раёну. 7 сакавіка 1963 года Светлагорск атрымаў статус горада абласнога падпарадкавання. 30 ліпеня 1966 года Акцябрскі, Валосавіцкі, Краснаслабодскі, Ламавіцкі, Любанскі, Ляскавіцкі, Парэцкі, Пратасаўскі, сельсаветы перададзены адноўленаму Акцябрскаму раёну. 12 ліпеня 1973 года Чэрнінскі сельсавет перайменаваны ў Мікалаеўскі. 30 сакавіка 1992 года ўтвораны Печышчанскі сельсавет. 4 студзеня 2002 года горад Светлагорск і Светлагорскі раён аб’яднаны ў адну адміністарцыйную адзінку. 1 снежня 2009 года скасаваны Казлоўскі, Палескі і Печышчанскі сельсаветы[9]. 12 лістапада 2013 года Парыцкі і Сасноваборскі пассаветы рэарганізаваны ў Парыцкі і Сасноваборскі сельсаветы[10].
Эканоміка
Асноўнай галіной развіцця ў Светлагорскім раёне з’яўляецца прамысловая вытворчасць. У 2017 годзе ў структуры эканомікі галіна займае 74,2 %, працуе больш за 40 % агульнай колькасці занятых.
Амаль палова вырабленай прадукцыі рэалізуецца на экспарт.
На тэрыторыі маецца спецыяльная эканамічная зона Гомель-Ратон.
Малы і сярэдні бізнес На 1 кастрычніка 2018 налічвалася 2011 огранизаций малога і сярэдняга бізнесу, у тым ліку 509 адзінак — мікра — і малыя арганізацый, 15 адзінак — сярэдніх арганізацый і 1487 індывідуальных прадпрымальнікаў. Удзельная вага падаткаў, якія паступілі за студзень-верасень 2018 гадоў ў раённы бюджэт складала 17,1 % ад агульных падатковых паступленняў.
Структура прадпрыемстваў малога бізнэсу: гандаль, будаўніцтва, паслугі, вытворчая дзейнасць, транспарт, іншае — 4
Так паказальным з’яўляецца прадпрыемства з замежным капіталам — Светлагорскі завод зварачных электродаў.
Гандаль
Гандлёвая інфраструктура раёна ўключае ў сябе 407 крам гандлёвай плошчай 37,1 тыс. квадратных метраў.
Сетка агульнадаступнага грамадскага харчавання складаецца з 69 прадпрыемстваў на 3742 пасадачных месцаў, 7 прадпрыемстваў гандлю, якія маюць статус фірмовай гандлёвай сеткі, 12 аб’ектаў прыдарожнага сэрвісу, 5 рынкаў.
Раён характарызуецца канцэнтрацыяй разнастайнасці гандлёвых аб’ектаў непасрэдна ў горадзе Светлагорску. Так у горадзе прадстаўлены гандлёвыя сеткі Еўраопт, Рублёўскі, Веста, Міла, Востраў чысціні і інш. У пасёлках Парычы і Сасновы Бор гандлёвая сетка прадстаўлена ў асноўным малым бізнесам і гандлёвымі аб’ектамі райпо.
У сельскай мясцовасці назіраецца тэндэнцыя па ліквідацыі стацыянарных гандлёвых кропак і пашырэнні працы аўтакрам.
Прамысловасць
У Светлагорскім раёне працуюць прадпрыемствы хімічнай, цэлюлозна-папяровай, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасці, цеплаэлектрацэнтраль і інш.
Доля прамысловых прадпрыемстваў раёна ў аб’ёме вытворчасці Гомельскай вобласці складае каля 2,3 %. Асноўнымі прадпрыемствамі з’яўляюцца Хімвалакно і ЦКК, якімі вырабляецца каля 74 % ад агульнага аб’ёму выпускаемай у раёне прамысловай прадукцыі.
Асноўныя прадпрыемствы раёна:
- Хімвалакно
- Светлагорскі целлюлознокартонный камбінат
- Светлагорскі завод жалезабетонных вырабаў і канструкцый
- Светлагорскі завод зварачных электродаў
- Светлагорскі хлебазавод
- Светлагорскі аграсэрвіс
- Светлагорскі малочны завод (Мядкоў)
- Светлагорскі машынабудаўнічы завод (Сасновы Бор)
Сельская гаспадарка
Сельская гаспадарка раёна спецыялізуецца на малочна-мясным кірунаку з развітай вытворчасцю збожжа, бульбы, садавіны, гародніны, кармоў.
Плошча сельгасугоддзяў складае 58,0 тысячы гектар, у тым ліку ворыва 29,4 тысячы гектар. З іх 24 малочнатаварныя фермы, 1 свінагадоўчы комплекс, 1 комплекс па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы. Сельскагаспадарчыя ўгоддзі раёна па кадастравай ацэнцы маюць — 24,3 бала, ворныя землі ацэньваюцца ў 26,5 бала. У асноўным пераважаюць пясчаныя (80 %) і тарфяна-балотныя (18 %) глебы, супясчаныя складаюць 2 %
У Светлагорскім раёне функцыянуе 12 сельскагаспадарчых прадпрыемстваў:
- 6 камунальных сельскагаспадарчых унітарных прадпрыемстваў,
- 4 прадпрыемствы іншых формаў уласнасці,
- 1 дапаможная гаспадарка прамысловага прадпрыемства,
- Светлагорскі цэх ААТ “Птушкафабрыка «Рассвет»,
- 15 фермерскіх гаспадарак.
Транспарт і сувязь
Чыгунка Даўжыня чыгунак — 38 км Праз раён праходзіць, не электрыфікаваная аднашляхавая чыгуначная лінія Жлобін — Калінкавічы, са станцыямі: Светлагорск, (ст. ГРЭС, ст. Корд — грузавыя станцыі, для обслужования прадпрыемстваў горада) Жэрдзь, п.п. Узнаж, Астанкавічы, п.п. Плудзім
З 2018 у рамках праграмы мадэрнізацыі чыгункі, пачалася электрыфікацыя ўчастка Жлобін — Калінкавічы на тэрыторыі Светлагорскага раёна.
Аўтатранспарт Даўжыня аўтамабільных дорага раёна — 760,7 км. Праз Светлагорскі раён праходзяць аўтадарогі рэспубліканскага значэння: Р31 · Р82 · Р149. Ад паромнай пераправы на Бярэзіне ў п. Парычы бярэ свой пачатак дарога Р90 (адзіная ў раёне траса рэспубліканскага значэння у якой грунтавая дарога). Дарогі мясцовага значэння Светлагорскага раёна маю пачатак у назве Н50**
Частка раёна на левым беразе Бярэзіны, з вёскамі Іскра і Дзеднае, злучае аўтамабільны мост, у раёне Чыркавічаў, трасы Р149.
Адзіным транспартным прадпрыемствам у раёне з’яўляецца — філіял «Аўтобусны парк № 5» ААТ «Гомельаблаўтатранс».
Маршрутная сетка складаецца з 13 гарадскіх, 28 прыгарадных, 3 міжгародніх і 1 міжнароднага маршруту.
Транспартным ядром рэгулярных пасажырскіх перавозак з’яўляецца Светлагорск з аднайменнай аўтастанцыяй. Ранняе аўтастанцыя былі і ў пасёлку Парычы, але была зачыненая ў замен на аўтакасы.
Большая частка населеных пунктаў раёна з’ядналіся рэгулярным транспартным (аўтобусным) паведамленнем з раённым цэнтрам акрамя вёсак: Астанкавічы, Берлаж, Высокі Барок, Дзеднае, Ельнічкі, Завічча, Затон, Мартынаўка, Пагонцы, Прытыка, Церабуліны.
Вёскі Мядкоў, Расава, Рудня, Якімава Слабада — уключаныя ў сетку гарадскіх аўтобусных маршрутаў.
Сувязь Праца сістэмы сувязі у раёне прадстаўлена Светлагорскім вузлом электрычнай сувязі Гомельскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белтэлекам», Светлагорскім раённым вузлом паштовай сувязі Гомельскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белпошта». У раёне — працуе 21 аддзяленне паштовай сувязі.
Будаўніцтва
Будаўнічая галіна прадстаўленая прадпрыемствамі:
- Будаўнічы трэст № 20
- Светлагорскі домабудаўнічы камбінат
- Светлагорскае мантажнае ўпраўленне
- Трэст Белсантэхмантаж № 1
- Дарожна-рамонтна-будаўнічае ўпраўленне № 207
- Дарожна-эксплуатацыйнае ўпраўленне № 44
- Светлагорскпрамбуд
- Светлагорскае ПМС
Адукацыя і культура
Адукацыя
Сістэма адукацыі і спорту раёна ўключае ў сябе 70 устаноў, у якіх навучаецца і выхоўваецца больш як дванаццаць тысяч дзяцей. Сістэма складаецца з 70 устаноў: 27 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (1 гімназія, 17 сярэдніх школ, 3 базавыя школы, 6 вучэбна-педагагічных комплексаў «яслі-сад-школа»), 30 устаноў дашкольнай адукацыі (з іх 2 цэнтра развіцця дзіцяці), 1 цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, 1 социально-педагагічны цэнтр, 6 устаноў дадатковай адукацыі, 4 спартыўныя школы, 1 Светлагорскі раённы фізкультурна-спартыўны клуб).
Адукацыйны працэс у 2017/2018 навучальным годзе ажыццяўляюць 1726 педагагічных работнікаў.
Установы дашкольнай адукацыі раёна
- Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г. Светлагорска № 1, 22
- Санаторныя дзіцячыя сады г. Светлагорска № 2, 4, 13, 15, 20
- Яслі — сады г. Светлагорск № 5, 6, 7, 8, 10, 11, 12, 14, 18, 18, 21, 23, 24, 25
- Спецыяльны яслі — сад № 17 г. Светлагорска
- Яслі-сад — сярэдняя школа: Печышчы, Мядкоў, Чыркавічы, Парычы, Сасновы Бор, Казлоўка, Якімава Слабада, Асташкавічы.
- Яслі-сад — сярэдняя школа (на беларускай мове): Карані, Казлоўка, Баравікі, Хутар, Судавіца, Вяжны.
Сярэдняя адукацыя Установы сярэдняй адукацыі раёна прадстаўлены школамі, гімназіяй. У раёне рэалізуецца праграма па профільным навучанні, якім прадугледжаныя вывучэнне асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні. Установы сярэдняй адукацыі:
- Сярэднія школы г. Светлагорск № 1, 2, 3, 4, 5, 6, 8, 9, 10, 11, 12
- Гімназія г. Светлагорска
- Сярэдняя школа: Парычы, Сасновы Бор, Печышчы, Чыркавічы (імя П. Стэфаноўскага), Прудок, Якімава Слабада
- Сярэдняя школа (на беларускай мове): Баравікі, Вяжны, Давыдаўка, Дуброва, Карані, Краснаўка, Мікалаеўка, Хутар.
Школы дадатковай адукацыі
- Светлагорская дзіцячая школа выяўленчага мастацтва
- Светлагорская дзіцячая школа мастацтваў — пры школе працуе 31 творчы калектыў, з іх 8 са званнем «узорны», «народны».
- Дзіцячая музычная школа мастацтваў (Парычы)
- Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Светлагорскага раёна № 1, 2
- Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы № 3 г. Светлагорск
- Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву № 4 Светлагорскага раёна (Парычы)
- Светлагорская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа «Хімік»
Сярэдняя спецыяльная і вышэйшая адукацыя
- Светлагорскі дзяржаўны прафесійны ліцэй хімікаў
- Светлагорскі дзяржаўны індустрыяльны каледж
- Філіял Маскоўскага фінансава-прамысловага ўніверсітэта — толькі для дыстанцыйнага навучання.
Культура
Галіна складаецца з дзяржаўных устаноў культуры:
- Светлагорскі цэнтр народнай творчасці — метадычны цэнтр народнай творчасці і клубнай работы. Аб’ядноўвае 22 сельскіх клубных ўстановы, у тым ліку аўтаклуб, з іх 8 клубных фарміраванняў маюць ганаровае званне «народны» і «ўзорны».
- Светлагорскі цэнтр культуры — галоўная пляцоўка Светлагорскага раёна. У цэнтры працуе каля 50 творчых калектываў, гурткоў і студый, 12 з якіх носяць ганаровае званне «Народны» і «Узорны».
- Светлагорскі дом культуры энергетыкаў — на базе ДКЭ працуюць 30 клубных фарміраванняў, з іх 9 аматарскіх аб’яднанняў і 21 творчы калектыў. 7 творчых калектываў ДКЭ маюць званне «народны» і «ўзорны».
- Светлагорскі цэнтр вольнага часу «Тандэм» — у цэнтры створана і працуе 24 клубных фарміравання, з іх 15 клубаў па інтарэсах.
- Светлагорская раённая сетка бібліятэк — складаецца з 26 бібліятэк, у ліку якіх 7 гарадскіх, 2 гарпасялковай, 17 сельскіх. Працуюць 22 па-застацыянарных бібліятэчных пункта, з дапамогай бібліёбусаў абслугоўваецца 27 населеных пунктаў.
- Светлагорская карцінная галерэя «Традыцыя» імя Германа Пранішнікава
- Светлагорскі раённы дом рамёстваў — складаецца з выставачнай залы і салон-крамы
- Светлагорскі гісторыка-краязнаўчы музей
- філіял Музей агр. Чыркавічы — музей баявой і працоўнай славы
- філіял Памятны знак у гонар аперацыі «Баграціён» часоў Вялікай Айчыннай вайны — уключае ў сябе памятны знак, капліцу, акопы, бліндажы, ўзоры ваеннай тэхнікі і ўзбраення.
- Светлагорсккінавідэасетка — складаецца з 9 кінаўстановак ў сельскай мясцовасці, 4 відэастацыянарных установак і кінаперасоўка
- у тым ліку кінатэатр «Спадарожнік» (Чыркавічы)
- Музей чарапах (Парычы)
Славутасці
Асноўны артыкул: Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Светлагорскага раёна Сярод старадаўніх славутасцей — Здудзіцкі каменны крыж. У 17 ст. на тэрыторыі раёна знаходзіўся г. Казімір, які меў Магдэбургскае права. Гл. таксама раздзелы аб славутасцях у артыкулах пра населеныя пункты раёна.
Вядомыя асобы
- Васіль Цімафеевіч Якавенка
- Алесь Наўроцкі (1937, Давыдаўка — 2012) — беларускі празаік і паэт.
- Ігар Гермянчук (1961, Стракавічы — 2002) — дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га склікання, рэдактар газеты «Свабода».
- Сцяпан Міхайлавіч Некрашэвіч (1883, фальварак Данілаўка — 1937) — беларускі навуковец і грамадскі дзеяч, ініцыятар стварэння і першы старшыня Інстытута беларускай культуры (цяпер — Нацыянальная Акадэмія навук Беларусі), акадэмік Акадэміі навук Беларусі.
Гл. таксама раздзелы аб вядомых асобах у артыкулах пра населеныя пункты раёна.
Галерэя
- У цэнтры Светлагорска.
- «Шацілкаўскія чытанні». Гісторыка-краязнаўчая канферэнцыя, Светлагорск.
- Каралёваслабодскі камень з крыжам, 17 ст. Светлагорск, гісторыка-краязнаўчы музей.
- Парычы. У царкве.
- Здудзіцкі каменны крыж. Парычы.
- Вёска Данілоўка. Памятны знак аб С. Некрашэвічы.
- Герб г. Казімір, 1643 г. (Цяпер в. Каралева Слабада-2.)
- Ветраны млын XIX ст. Аграсядзіба «Ніколін Востраў» ля пас. Мольча.
- Вёска Чэрнін. Царковішча.
Зноскі
- 1 2 Перепись населения — 2009 // Национальный статистический комитет Республики Беларусь. (руск.)
- ↑ Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и посёлков городского типа. // Национальный статистический комитет Республики Беларусь. — Мн., 2018. (руск.)
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Населеныя пункты Светлагорскага раёна // Рэгіянальны партал — Светлагорск
- ↑ Кернажыцкі К. Аграрная рэформа ў Бабруйскім старостве і эканамічнае становішча яго насельніцтва з 17 да паловы 19 ст. Мн., 1931.
- ↑ Рассадзін С. Я., Рызнаокі Г. М., Петухоў А. В. Надваконныя ўпрыгожванні ў мястэчку Парычах: сімволіка драўляных кружаваў // Рэгіянальны партал — Светлагорск. 2009. 30 кастрычніка.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 29 ліпеня 1961 г. Аб пераўтварэнні гарадскога пасёлка Шацілкі ў горад раённага падпарадкавання і перайменаванні Парыцкага раёна Гомельскай вобласці
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 288 Об изменении административно-территориального устройства Светлогорского района Гомельской области Архівавана 29 кастрычніка 2013.
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 12 ноября 2013 г. № 286 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Светлогорского района Гомельской области
Літаратура
- Будрэвіч Г. Я., Паўлавец Р. Р. Светлагорскі раён // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 254. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
- Волости и важнейшие селения Европейской России. Вып. V. Губернии Литовской и Белорусской областей. СПб., 1886. (руск.)
- Памяць. Беларусь. Рэспубліканская кніга. Мн., 1995. (С. 313—316.)
- Памяць. Светлагорск і Светлагорскі раён. У 2-х кн. Кн. 1. Мн., 2000. ISBN 985-01-0254-3.
- Памяць: Светлагорск і Светлагорскі раён. У 2-х кн. Кн. 2. Мн. 2003. ISBN 985-01-0255-1.
- Парыцкі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.. — Мн.: БелЭн. — С. 423—424.
- Путешествуйте по Белоруссии. Мн. 1980. (С. 160—162.) (руск.)
- Светлагорскі раён / Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць. Мн., 1985. С. 334—336.
- Светлагорскі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — С. 258. — 591 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Светлагорскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Светлагорскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Азарыцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Даманавіцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мазырскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Парыцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Светлагорскага раёна Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Гомельскай вобласці Катэгорыя·Раёны Гомельскай вобласці Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1961 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Светлагорскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.