wd wp Пошук:

Калодзішчанскі сельсавет

Кало́дзішчанскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года пасёлак) Калодзішчы.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Астрашыцка-Гарадоцкага раёна Мінскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Астрашыцка-Гарадоцкім раёне БССР. З 18 студзеня 1931 года сельсавет у межах гарадской рысы горада Мінска, з 26 мая 1935 года ў складзе Мінскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 9 жніўня 1979 года ў склад новаўтворанага Бараўлянскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты: вёскі Жукаў Луг, Каралёў Стан, Скураты і Слабашчына[1].

Склад

У склад сельсавета ўваходзяць 4 вёскі, 2 пасёлкі і аграгарадок Калодзішчы.

Насельніцтва

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 9 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Мінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Астрашыцка-Гарадоцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Мінскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be