wd wp Пошук:

Калуга

Калуга — горад у цэнтральнай Расіі, адміністрацыйны цэнтр (з 1944 года) Калужскай вобласці. Насельніцтва: 327,0 тыс. чалавек (2009). Горад размешчаны на берагах Акі, паблізу ракі Ячэнкі, за 190 км на паўднёвы захад ад Масквы. Чыгуначная станцыя на лініі Масква — Кіеў.

Гісторыя

Упершыню згадваецца ў 1371 годзе ў грамаце вялікалітоўскага князя Альгерда. Узнік як памежная крэпасць на паўднёва-заходніх межах Маскоўскай дзяржавы. З 15 стагоддзя Калуга ўваходзіць у склад Маскоўскага княства (у 1505-18 гадах — самастойнае ўдзельнае княства). У 1607 годзе Калуга — цэнтр сялянскага паўстання пад кіраўніцтвам І. І. Балотнікава. У 1708 годзе Калуга ўвайшла ў Маскоўскую губерню, з 1777 года цэнтр Калужскага намесніцтва, з 1796 года — Калужскай губерні. У 17-19 ст. гуляла значную ролю як гандлёвы цэнтр. У Калузе пражыў большую частку свайго жыцця і пахаваны К. Э. Цыялкоўскі. У кастрычніку 1941 года акупавана нацысцкімі захопнікамі, вызвалена 30 снежня 1941 года.

Беларусы ў Калузе

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Літаратура

Зноскі

  1. http://web.archive.org/web/20090828062338/http://www.gks.ru/wps/PA_1_0_S5/Documents/jsp/Detail_default.jsp?category=1112178611292&elementId=1140096199984 - Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be