wd wp Пошук:

Каменкаўскі сельсавет (Слаўгарадскі раён)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Каменкаўскі сельсавет. Ка́менкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Старая Каменка.

Утвораны 21 жніўня 1925 года як Каменкаўскі (Каменскі) сельсавет у складзе Прапойскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Прапойскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 23 мая 1945 года Прапойскі раён быў перайменаваны ў Слаўгарадскі. З 25 снежня 1962 года ў складзе Краснапольскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Слаўгарадскага раёна. 30 студзеня 1992 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Старынкаўскага сельсавета. 17 ліпеня 2006 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Кабінагорскага сельсавета[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 9 населеных пунктаў: вёскі Агеева, Благадаць, Васход, Дубна, Казакоўка, Крамянка, Новая Каменка, Старая Каменка і Сычын.

Зноскі

  1. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 17 июля 2006 г. № 18-11 Об изменении административно-территориального устройства Славгородского района

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Краснапольскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Слаўгарадскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2006 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1925 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be