Кабінагорскі сельсавет
Кабінаго́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — горад Слаўгарад (не ўваходзіць у склад).
Утвораны 6 лютага 1996 года ў складзе Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці. 17 ліпеня 2006 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Каменкаўскага сельсавета (9 населеных пунктаў: Агеева, Благадаць, Васход, Дубна, Казакоўка, Крамянка, Новая Каменка, Старая Каменка і Сычын)[1]. 23 снежня 2009 года ў склад сельсавета з Васькавіцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Гайшын, Рудня, Чачораўка і Ясяновіца)[2]. 13 чэрвеня 2014 года скасавана вёска Казакоўка[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (15 населеных пунктаў) — 744 чалавекі[4], з іх 94,8 % — беларусы, 3,6 % — рускія, 0,9 % — украінцы[5].
Станам на 2011 года ў сельсавеце 495 двароў, 1130 жыхароў[6].
Зноскі
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 17 июля 2006 г. № 18-11 Об изменении административно-территориального устройства Славгородского района
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
- ↑ Решение Славгородского районного Совета депутатов от 13 июня 2014 г. № 2-6 Об упразднении сельского населенного пункта Славгородского района Архівавана 20 верасня 2021.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА Архівавана 7 снежня 2013. (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Слаўгарадскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1996 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Слаўгарадскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.