wd wp Пошук:

Каменскі сельсавет (Мазырскі раён)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Каменскі сельсавет.

Ка́менскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Каменка.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Бокаўскі (Вялікабокаўскі) сельсавет у складзе Мазырскага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Вялікі Бокаў. З 5 кастрычніка 1926 года ў складзе Слабадскога раёна, з 4 жніўня 1927 года — у складзе Каралінскага раёна той жа акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Каралінскім раёне БССР, які 5 лютага 1931 года перайменаваны ў Ельскі. 1 красавіка 1931 года перайменаваны ў Каменкаўскі (Каменскі) сельсавет цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Каменка. З 5 красавіка 1935 года ў складзе Мазырскага раёна, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 6 лютага 1964 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мялешкавіцкага сельсавета[1]. 28 снежня 2005 года перайменаваны ў Каменскі сельсавет[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2203 чалавекі[3], з іх 93,9 % — беларусы, 4,1 % — рускія, 1,5 % — украінцы[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 6 лютага 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
  2. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 28 декабря 2005 г. № 210 О переименовании сельсоветов Гомельской области
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Ельскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Слабадскога раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Мазырскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be