Канеўская
Канеўская (руск.: Каневска́я) — станіца ў Расіі, адміністрацыйны цэнтр Канеўскага раёна Краснадарскага края. Насельніцтва — 44 386 чал. (2010). Найбуйнейшы населены пункт сельскага тыпу ў Расіі.
Месцазнаходжанне
Размешчана ў 128 км на поўнач ад Краснадара ў межах Кубана-Прыазоўскай нізіны. Станіца раскінулася пры зліцці ракі Чэлбас (басейн Азоўскага мора) з прытокамі Сярэдні Чэлбас і Сухі Чэлбас. Працягласць: 10 км з поўначы на поўдзень, 5 км з захаду на ўсход. Агульная плошча станіцы — 2399 га, працягласць дарог — 178,59 км.
Гісторыя
Канеўская заснавана ў 1794 годзе падпалкоўнікам кубанскіх казачых войскаў Паўлам Жыватоўскім ў ліку першых сарака паселішчаў чарнаморскіх казакоў на Кубані. Назва была перанесена з курэня Сечы, які, у сваю чаргу, названы па горадзе Канеў.
Насельніцтва
Найбуйнейшая станіца Кубані і найбуйнейшы сельскі населены пункт у Расіі (пасля надання ў 2015 годзе статусу пасёлка гарадскога тыпу станіцы Арджанікідзаўская). Канеўская разам з суседняй станіцай Старадзеравянкаўская на процілеглым правым беразе Чалбаса ўтвараюць адзінае паселішча з амаль 60-тысячным насельніцтвам.
Колькасць насельніцтва станіцы па гадах:
- 1794 — 1,1 тыс. чал.
- 1849 — 3,5 тыс. чал.
- 1875 — 4,9 тыс. чал.
- 1897 — 9,4 тыс. чал.
- 1925 — 15,6 тыс. чал.
- 1989 — 36,1 тыс. чал.
- 2001 — 46,3 тыс. чал.
- 2010 — 44,3 тыс. чал.
Транспарт
Праз станіцу праходзіць чыгуначная магістраль Растоў-на-Доне — Краснадар (некалькі электрычак з Цімашоўска і Старамінскай, экспрэс Растоў — Краснадар). Ёсць чыгуначная станцыя Канеўская на адрэзку Цімашоўск— Старамінская. Штодзённыя цягнікі ідуць праз Канеўскую.
Праз станіцу праходзіць аўтамабільная траса Краснадар — Ейск.
Бліжэйшы аэрапорт знаходзіцца за 140 кіламетраў, каля Краснадара. Прыгарадныя аўтобусы: Канеўская — Ейск, Канеўская — Прыморска-Ахтарск, Канеўская — Сочы, Канеўская — Армавір. Унутры станіцы пасажырскія перавозкі ажыццяўляюцца сеткай маршрутных таксі.
Славутасці
- Свята-Пакроўскі храм
- Лядовы палац
- Палац спорту
- Стадыён «Алімп»
- Стадыён «Факел»
- Гісторыка-краязнаўчы музей
- Заапарк
- Парк імя 30-годдзя Перамогі
- Парк імя 300-годдзя Кубанскага казацкага войска
- Першая мастацкая галерэя І.Пагарэлава станіцы Канеўская
Спасылкі
- Інфармацыйны партал станіцы Канеўская (руск.)
- Канеўская тэлестудыя ТВК (руск.)
Катэгорыя·Населеныя пункты Краснадарскага края Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.