Карастышыў
Карастышаў[1], ці Карастышыў[2] (укр.: Коростишів) — горад у Жытомірскім раёне Жытомірскай вобласці Украіны[3], адміністрацыйны цэнтр Карастышыўскай гарадской грамады.
Горад размешчаны на рацэ Цецераў, за 28 км ад Жытоміра.
Гісторыя
Першы пісьмовы ўспамін пра горад адносіцца да 1499 года, калі вялікі князь літоўскі Аляксандр падарыў паселішча баярыну Кміту Аляксандравічу. З 1565 года Карастышаў пераходзіць ва ўласнасць сям’і Алізараў і становіцца цэнтрам іх зямельных уладанняў. У пачатку XVII стагоддзя ў горадзе будуюцца замак і касцёл. У 1634 годзе пракладзены драўляны мост цераз Цецераў.
У 1779 годзе Карастышаў атрымаў Магдэбургскае права і дазвол на правядзенне 7 кірмашоў на год. У 1793 годзе Карастышаўскія землі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі.
З 1866 года Карастышаў — валасны цэнтр Радамыслеўскага павета Кіеўскай губерні.
У другой палове XIX стагоддзя тут пачалі працаваць папяровая і запалкавая фабрыкі, вінакураны завод, бровар і гута. Пабудаваны каменны мост цераз Цецераў.
У 1873 годзе з Кіева ў Карастышаў пераведзена адна з першых ва Украіне настаўніцкіх семінарый.
1883 год — заснавана метэаралагічная станцыя[4].
Эканоміка
Карастышаў — адзін з самых вядомых на тэрыторыі Украіны і за яе межамі цэнтраў граніта-здабыўной і апрацоўчай прамысловасці. Раней у горадзе і яго ваколіцах здабывалі граніт, асноўны колер якога абумоўлены колерам палявога шпату — шэрага. Тут сустракаюцца лабрадарыт, габра, шэры граніт. Цяпер карыстаюцца галоўным чынам прывазной сыравінай з Жытомірскага, Малынскага, Карасценскага і іншых раёнаў Жытомірскай вобласці, а таксама Кіраваградскай, Мікалаеўскай, Днепрапятроўскай абласцей. У горадзе працуе некалькі соцень прыватных прадпрыемстваў па апрацоўцы граніту, вырабы якіх вядомыя па ўсёй Украіне.
Культура і адукацыя
У наш час у Карастышаве працуюць 6 школ, сярод якіх адна школа-інтэрнат, Карастышаўскі педагагічны каледж імя І. Я. Франко, Карастышаўскі аграрны ліцэй.
Вядомыя асобы
Зноскі
- ↑ Жытомірская вобласць // Беларуская энцыклапедыя. Т. 6. С. 474.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
- ↑ Большая советская энциклопедия. Гл. ред. Б. А. Введенский, 2-е изд. Т. 23. Корзинка — Кукунор. 1953. 636 стр., илл.; 55 л. илл. и карт.
- ↑ Гістарычны нарыс
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Карастышыў
Катэгорыя·Населеныя пункты Жытомірскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Жытомірскай вобласці Катэгорыя·Населеныя пункты Карастышыўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Раёны Жытомірскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.