Карльскруна
Карльскруна[1] (шв. Karlskrona) — адміністрацыйны цэнтр шведскага лена Блекінге. Закладзены Карлам XI як галоўная (а зараз і адзіная) база шведскага флота на 33 астравах ля берага Балтыйскага мора. Назва ў перакладзе азначае «карона Карла». Насельніцтва - 62.804 жыхароў (2009).
Гісторыя
Горад быў закладзены ў 1680 годзе, у XVII стагоддзі быў старанна распланаваны лепшымі архітэктарамі свайго часу і да сённяшняга дня застаецца адным з найбольш яркіх прыкладаў познерэнесанснага горадабудаўніцтва, у сувязі з чым занесены ў спіс Сусветнай спадчыны. Сярод славутасцяў — самая вялікая ў краіне драўляная царква (1685) і два пышных барочных храма пачатку XVIII ст. — кірха Святой Тройцы (Нямецкая кірха, 1709 г.) і кірха Фрэдрыка (1744 г., абодва спраектаваны Тэсінам-малодшым).
Падчас Паўночнай вайны Карльскруна была адным з самых населеных гарадоў Швецыі, а мясцовая суднаверфь — найбуйнейшым у Скандынавіі працадаўцам. З падзеннем ваеннай моцы ўпала і значэнне Карльскруны, зараз гэта ціхі правінцыйны горад.
Гарады-партнёры
- Хілерад, Данія
- Хортан, Нарвегія
- Лавійса, Фінляндыя
- Олафсфіёрдур, Ісландыя
- Клайпеда, Літва
- Гдыня, Польшча
- Балтыйск, Расія
- Ростак, Германія
- Айзпутэ, Латвія
Галерэя
Зноскі
- ↑ Напісанне Карльскруна у адпаведнасці з картай да арт. Швецыя. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылка
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Карльскруна
- Сайт пра Карльскруну Архівавана 31 сакавіка 2008.
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.