wd wp Пошук:

Кастанай

Кастана́й (каз.: Қостанай, руск.: Костанай, Кустанай) — горад у Казахстане, на рацэ Табол, абласны цэнтр Кастанайскай вобласці. Да 1997 года меў назву Кустанай. Насельніцтва горада складае 210 тысяч чалавек.

Гісторыя

Горад Кастанай утвораны ў 1879 годзе. На пачатку XX стагоддзя горад быў буйным гандлёвым цэнтрам і быў адным з важлівых звеньяў шляху, што звязвае Азію з Расіяй. Адзін з англійскіх вандроўнікаў, якія прыяжджалі сюды на початку 20 стагоддзя, назваў яго ў сваім дзённіку «другім Чыкага». У той час Кастанай быў вялікім кірмашом, дзвюхпавярховыя драўляныя будынкі, у паветры стаяў пыл, і вуліцы былі пакрытыя пяском. Нягледзячы на гэта, швейцарскі грамадзянін Ларэц (Lorez) пабудаваў найбольшы ў рэгіёне Паўднёвага Урала і на тэрыторыі сённяшняга Казахстана завод па вырабніцтву піва, якое разлівалася ў спецыяльныя фірменныя пляшкі, што тады было рэдкасцю. У 1950-ыя гады насельніцтва горада і вобласці паметна ўзрасло ў сувязі з асваеннем цаліны. З пасляваеннага часу дацяпер на тэрыторыі Кастанайскай вобласці збіраюць вялікія ўраджаі збожжавых культур. На ўсходнім уедзе ў горад, з боку ракі Табол устанавілі напіс з пяціметровымі лічбамі: «385 тыс. тон зерна», дзе лічба тон абнаўлялася штотыдзень.

Эканоміка

У горадзе дзейнічае Кустанайазбест — адзін з найбольших светавых вырабнікоў хрызаціл-азбесту ў свеце[1].

Транспарт

Міжнародны аэрапорт, з якого здзяйсняюцца авіарэйсы па Казахстане, у Расію, Беларусь, Германію і іншыя краіны.

Чыгуначны вакзал. За 120 км ад горада размешчаны вялікі чыгуначны вузел — станцыя Табол.

ВНУ горада

  • Кастанайскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. Байтурсінава [2]
  • Кастанайскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт
  • Кастанайскі сацыяльна-тэхнічны ўніверсітэт[3]
  • Кастанайскі інжынерна-эканамічны ўніверсітэт імя М. Дулатава[4]
  • Кастанайскі медыцынскі каледж
  • Кастанайскі каледж аўтамабільнага транспарту[5]
  • Кастанайскі педагічны каледж

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8.
  2. Кустанайскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. Байтурсынава Архівавана 18 красавіка 2007.
  3. Кустанайскі сацыяльна-тэхнічны ўніверсітэт Архівавана 14 лістапада 2021.
  4. Кустанайскі інжынерна-эканамічны ўніверсітэт імя М. Дулатава Архівавана 10 мая 2021.
  5. Кустанайскі каледж аўтамабільнага транспарту Архівавана 29 снежня 2008.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Казахстана Катэгорыя·Населеныя пункты Кастанайскай вобласці Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be