Чыкага
Чыкага (англ.: Chicago) — трэці па колькасці жыхароў (пасля Нью-Ёрка і Лос-Анджэлеса) горад ЗША, другі па значнасці фінансавы цэнтр краіны і найбуйнейшы транспартны вузел Паўночнай Амерыкі. Размешчаны на паўднёва-заходнім узбярэжжы возера Мічыган, у штаце Ілінойс; адміністрацыйны цэнтр акругі Кук.
Насельніцтва Чыкага, паводле афіцыйных звестак на 2009 год, складае 2853 тыс. чалавек. Агламерацыя Чыкага (з рознымі прыгарадамі) завецца «Вялікі Чыкага» альбо «Краіна Чыкага» (англ.: Chicagoland; назва прапанавана газетай «Чыкага Трыб’юн» у пачатку XX стагоддзя); у ёй пражывае каля 10 млн чалавек.
Чыкага па праву лічыцца эканамічнай, прамысловай, транспартнай і культурнай сталіцай Сярэдняга Захаду. Неафіцыйна яго часам таксама завуць «Другі Горад» і «Горад Ветравеяў».
Гісторыя
Чыкага з’явіўся на карце ў 1833 як пасёлак з насельніцтвам 350 чалавек. У 1837 годзе Чыкага атрымаў статут горада. Месцазнаходжанне горада паміж усходнімі і заходнімі штатамі і развіццё чыгунак ператварыла Чыкага ў транспартны цэнтр ЗША.
У 1871 годзе вялікая частка горада згарэла ў Вялікім чыкагскім пажары. Гэта дало магчымасць зноў адбудаваць горад і паслужыла штуршком да станаўлення Чыкага як цэнтра архітэктуры ЗША.
Першы ў свеце небаскроб быў пабудаваны ў Чыкага ў 1885 годзе.
У 1890 годзе Чыкага быў другім па памерах горадам у ЗША (пасля Нью-Ёрку) з насельніцтвам 1,1 мільён.
З ростам горада стаў адчувацца недахоп чыстай вады і праблемы з каналізацыяй, бо горад забруджваў возера Мічыган. У 1900 праблема была вырашана разваротам ракі Чыкага, каб яна выцякала з возера Мічыган і будаўніцтвам вычышчальнага канала, накіраванага ў раку Ілінойс.
У 1920 годзе горад набыў міжнародную «славу» дзякуючы росту арганізаванай злачыннасці, з знакамітымі гангстарамі, такімі як Аль Капоне.
У 1942 годзе ва Універсітэце Чыкага ў рамках праекту Манхэтэн была праведзеная першая ў свеце кіраваная ядзерная рэакцыя.
Геаграфія
Паводле даных United States Census Bureau, агульная плошча горада — 606,1 км² (234,0 мі²). З іх 588,3 км² (227,1 мі²) занята зямлёй і 17,8 км² (6,9 мі²) — вадой (2,94 %).
Культура
Мастацтва
Турызм
Па афіцыйным даным, у 2008 годзе Чыкага наведалі 32.4 мільёны айчынных турыстаў, 11.7 мільёнаў бізнес-падарожнікаў і 1.3 мільёны замежных турыстаў. Гэтыя наведвальнікі пакінулі ў горадзе больш за 11.8 млрд долараў ЗША.
Паркі
Калі Чыкага артымаў статуc горада ў 1837 годзе, ён выбраў сабе дэвіз Urbs in Horto (бел.: Горад у Садзе). Сёння ў Чыкага 552 парка, агульная плошча якіх каля 3000 гектараў. Таксама горад мае 33 пляжы. Парк Лінкальна — найбуйнейшы гарадскі парк плошчай 490 гектараў. Кожны год больш за 20 мільёнаў чалавек наведваюцца сюды. Гэта робіць яго другім пасля нью-ёркскага Цэнтральнага парку па колькасці наведвальнікаў.
Кухня
Рэлігія
Дзякуючы сваёй касмапалітычнай гісторыі, Чыкага мае багатую сумесь рэлігійнай спадчыны. Хрысціянства з’яўляецца пераважным сярод насельніцтва горада і прадстаўлена рознымі канфесіямі, уключаючы католікаў, пратыстантаў і праваслаўных. Горад таксама мае рыхільнікамў іўдаізму, ісламу, будызму, індуізму, сікхізму і іншых.
У горадзе з 1959 года дзейнічае беларуская праваслаўная царква Святога Георгія.
Спорт
Медыя
Эканоміка
Дэмаграфія
Па даным 2000 года ў Чыкага пражывала 2,896,016 чалавек. Сёння ў чыкагскай агламерацыі пражывае больш за палову насельніцтва штата Ілінойс.
У адпаведнасці з данымі American Community Survey (бел.: Амерыканскі Агляд Супольнасці), расавы склад горада:
- 39,9 % белыя (не іспанцы: 31,5 %)
- 34,6 % чорныя ці афраамерыканцы
- 0,2 % амерыканскія індзейцы
- 4,9 % азіяты
- 18,6 % другой расы
- 1,7 % ад дзвюх ці болей рас
- іспанцы ці лацінас (любой расы) складаюць 27,8 % ад усяго насельніцтва (20.5 % мексіканцы, 3,7 % пуэртарыканцы, 0,3 % кубінцы, і 3,4 % іншыя).
Злачыннасць
Злачыннасць у Чыкага значна вышэй за сярэднюю па краіне. У 2017 годзе было зафіксавана 118 805 правапарушэнняў[1]. Гэта на 1,55 % нiжэй, чым у папярэднім годзе. Але гэта ўсё роўна больш, чым у Нью-Ёрку і Лос-Анджелесе разам узятых[2].
Адукацыя
Адукацыйныя ўстановы
З 1850-х гадоў Чыкага стаў адным з міравых цэнтраў вышэйшай адукацыі і навуковых даследаванняў дзякуючы шэрагу ўніверсітэтаў, якія знаходзяцца ў горадзе ці яго наваколлі. Гэтыя навучальныя ўстановы заўсёды знаходзяцца ў рэйтынгу лепшых «Нацыянальных універсітэтаў» Злучаных Штатаў згодна ацэнкам журнала US News and World Report.
Лепшыя ўніверсітэты Чыкага:
- Паўночна-Заходні ўніверсітэт (англ.: Northwestern University)
- Чыкагскі ўніверсітэт (англ.: University of Chicago)
- Універсітэт Лойола Чыкага (англ.: Loyola University Chicago)
- Універсітэт Дэ Поля (англ.: DePaul University)
- Ілінойскі тэхналагічны інстытут (англ.: Illinois Institute of Technology)
- Ілінойскі ўніверсітэт у Чыкага (англ.: University of Illinois at Chicago)
Транспарт
Грамадскі транспарт
Працу грамадскага транспарту ў Чыкага і прыгарадах забяспечваюць тры агенцтвы:
- CTA (Chicago Transit Authority) — Транспартная Адміністрацыя Чыкага кіруе другой па велічыні сістэмай грамадскага транспарту ў ЗША, якая ўключае 152 аўтобусных маршрута і 7 ліній метрапалітэна. Штодня CTA перавозіць 1,4 мільёны пасажыраў: аўтобусы перавозяць каля мільёну пасажыраў штодня, яшчэ паўмільёны чалавек карыстаецца цягнікамі метро. Маршруты CTA ахопліваюць увесь Чыкага і 40 бліжэйшых прыгарадаў. Блакітная і аранжавая лініі цягнікоў CTA злучаюць цэнтр горада з гарадскімі аэрапортамі.
- Metra — сістэма прыгараднай чыгуначнай сувязі, абслугоўвае Чыкага і шэсць бліжэйшых акругаў штату Ілінойс і паўначны захад штату Індыяна. Цягнікі Metra абслугоўваюць каля 200 чыгуначных станцый, размешчаных на 11 лініях.
- Pace — сістэма прыгараднай аўтобуснай сувязі, абслугоўвае пераважна шэсць прылеглых да Чыкага акругаў штата Ілінойс, а таксама некалькі маршрутаў у самім горадзе.
Паветраны транспарт
Чыкага абслугоўваюць 2 буйных аэрапорты і некалькі малых. Міжнародны аэрапорт О’Хара (англ.: O’Hare) размешчаны на захадзе ад Чыкага (у горадзе Парк Рыдж), але адміністрацыйна адносіцца да Чыкага. Гэта адзін з найбуйнейшых аэрапортаў у свеце. Ён мае 4 тэрміналы.
Другі аэрапорт Мідуэй (англ.: Midway) значна меншы і размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы горада.
Братэрскія гарады
У Чыкага 27 братэрскіх гарадоў:
- Акра (англ.: Accra), Гана (1989)
- Аман (араб. عمان), Іарданія (2004)
- Афіны (грэч.: Αθήνα), Грэцыя (1997)
- Бялград (сербск.: Београд), Сербія (2005)
- Бірмінгем (англ.: Birmingham), Вялікабрытанія (1993)
- Багата (ісп.: Bogotá), Калумбія (2009)
- Пусан (англ.: Busan), Паўднёвая Карэя (2007)
- Касабланка (араб. الدار البيضاء), Марока (1982)
- Нью-Дэлі (англ.: New Delhi), Індыя (2001)
- Дурбан (зулу: eThekwini, англ.: Durban), ПАР (1997)
- Голуэй (англ.: Galway), Ірландыя (1997)
- Гётэбарг (шведск.: Göteborg), Швецыя (1987)
- Гамбург (ням.: Hamburg), Германія (1994)
- Кіеў (укр.: Київ), Украіна (1991)
- Лахор (урду: لاهور), Пакістан (2007)
- Люцэрн (ням.: Luzern, фр.: Lucerne), Швейцарыя (1998)
- Мехіка (ісп.: Ciudad de México), Мексіка (1991)
- Мілан (італ.: Milano), Італія (1973)
- Масква (руск.: Москва), Расія (1997)
- Осака (яп.: 大阪市), Японія (1973)
- Петах-Тыква (іўр.: פֶּתַח תִּקְוָה), Ізраіль (1994)
- Прага (чэшск.: Praha), Чэхія (1990)
- Шэньян, Кітай (1985)
- Шанхай, Кітай (1985)
- Таронта (англ.: Toronto), Канада (1991)
- Вільнюс (літ.: Vilnius), Літва (1993)
- Варшава (польск.: Warszawa), Польшча (1960)
Факты
- Чыкага — прызнаны цэнтр архітэктуры ЗША. 5 з 10 самых высокіх будынкаў у ЗША і 10 з 50 самых высокіх будынкаў у свеце знаходзяцца ў Чыкага, улічваючы самы высокі будынак ЗША — Віліс Таўэр (англ.: Willis Tower).
- Аэрапорт О’Хара спаборнічае з аэрапортам у Атланце за званне самага загружанага аэрапорта ў свеце. Паводле статыстыкі (World’s busiest airports by passenger traffic) ён займае другое месца ў свеце па колькасці перавезеных пасажыраў.
Вядомыя асобы
- Часлаў Будзька, беларускі грамадскі дзеяч, настаўнік
- Язэп Якаўлевіч Варонка, беларускі палітычны дзеяч
- Мікалай Іванавіч Дзямідаў, беларускі ваенны, палітычны, грамадскі дзеяч, публіцыст, настаўнік
- Уолт Дысней
- Харысан Форд
- Бені Гудмен
- Вацлаў Пануцэвіч, беларускі палітычны і рэлігійны дзеяч, гісторык.
- Дэніс Родман
- Майкл Кларк Дункан
- Ф. Фукуяма (1952—) — уплывовы амерыканскі філосаф, палітычны эканаміст і пісьменнік японскага паходжання
- Анастэйша
- Янка Чарапук, беларускі грамадска-палітычны дзеяч
- Лілі Чукасян
- Брытні Джонс (нар. 1987) — амерыканская баскетбалістка
Гл. таксама
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1770 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.