wd wp Пошук:

Катэрынопіль

Катэрынопіль[1] (укр.: Катерино́піль) — пасёлак гарадскога тыпу ў Катэрынопільскім раёне Чаркаскай вобласці Украіны. Раённы цэнтр. Чыгуначная станцыя на лініі Чаркасы - Умань.

Гісторыя

На тэрыторыі пасёлка выяўленыя рэшткі паселішчаў 2-4 ст. да н.э. Хутар Калныбалота заснаваны ў 1545 г. У той час паселішча уваходзіла ў Брацлаўскае ваяводства і атрымаў ад караля Жыгімонта II Аўгуста прывілей, паводле якога жыхарам паселішча дазвалялася займацца рамёствамі, гандлем, мець самакіраванне. А ніжэй па рацэ яшчэ адзін хутар стаў называцца Нэбэрыбісы, заснаваны казаком з такім прозвішчам, ад якога і пайшла назва хутара. Уцекачы ад прыгону павялічвалі колькасць паселішчаў, нягледзячы на пагрозу падвергнуцца нападам татараў з Дзікага поля, якое ужо пачыналася за ракой. Ёсць меркаванне, што прадастаўленне прывілея пра магдэбургскае права адначасова з замкам Звянігарада звязаныя з асобай казака Калныбалотка, які быў не толькі адважным ваяром, але і арганізатарам і гаспадаром, і, верагодна, палітыкам, каб заслужыць прадастаўленне паселішчу такога права і назвы.

У 1793 г. правабярэжныя землі Украіны ў выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай адышлі пад уладу Расійскай імперыі. Мястэчка Калныбалота ўвайшло щ Брацлаўскае намесніцтва. 3 1795 г. яно стала павятовым горадам Вазнясенскага намесніцтва, а з 1797 г. — Кіеўскай губерні. У 1795 г. Калныбалота перайменавана ў Катэрынопіль.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Катэрынопільскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Чаркаскай вобласці Катэгорыя·Раёны Чаркаскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be