wd wp Пошук:

Качышчанскі сельсавет

Качы́шчанскі сельсавет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Ельскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Кочышчы.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Качышчаўскі сельсавет у складзе Каралінскага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Кочышча. З 26 ліпеня 1930 года Каралінскага раёна БССР, з 5 лютага 1931 года Ельскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 17 лістапада 2005 года скасавана вёска Ястрабля[1]. 28 снежня 2005 года сельсавет перайменаваны ў Качышчанскі[2]. 21 жніўня 2020 года скасавана вёска Белякі[3].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 741 чалавек[4], з іх 84,6 % — беларусы, 7,2 % — рускія, 5,3 % — украінцы, 1,3 % — малдаване, 0,9 % — немцы[5].

Зноскі

  1. Решение Гомельского областного исполнительного комитета от 17 ноября 2005 г. № 793 Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Ветковского, Ельского и Хойникского районов Архівавана 2 чэрвеня 2021.
  2. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 28 декабря 2005 г. № 210 О переименовании сельсоветов Гомельской области
  3. Решение Ельского районного Совета депутатов от 21 августа 2020 г. № 128 Об упразднении сельских населенных пунктов Ельского района
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Ельскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be