Кочышчы
Ко́чышчы[2] (трансліт.: Kocyscy, руск.: Кочищи) — аграгарадок у Ельскім раёне Гомельскай вобласці, каля меліярацыйных каналаў, у тым ліку канавы Шыра. Адміністрацыйны цэнтр Качышчанскага сельсавета. Насельніцтва 450 чал. (2004). Знаходзяцца за 20 км на паўднёвы захад ад горада і чыгуначнай станцыі Ельск (лінія Калінкавічы — Оўруч), за 197 км ад Гомеля; на аўтамабільнай дарозе Старое Высокае — Ельск.
Гісторыя
Упершыню Кочышчы згадваюцца ў XVI ст. як сяло Мазырскага павета Менскага ваяводства. Паселішча значыцца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага (1567).
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Кочышчы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Мазырскім павеце Мінскай губерні. У вёсцы дзейнічала драўляная царква. Паводле вынікаў перапісу (1897) у Кочышчах дзейнічала царква, працавалі школа і крама. У 1908 вёска ўваходзіла ў склад Скараднянскай воласці. У 1917 тут адкрылася школа.
Насельніцтва
- XVIII стагоддзе: 1795 — 41 двор, 200 жыхароў
- XIX стагоддзе: 1816 — 54 двары; 1885 — 56 двароў, 336 жыхароў; 1897 — 608 жыхароў (паводле перапісу)
- XX стагоддзе: 1908 — 118 двароў, 670 жыхароў; 1917 — 725 жыхароў; 1924 — 1010 жыхароў; 1940 — 135 двароў; 1959 — 408 жыхароў (паводле перапісу), 1998 год — 178 двароў, 474 жыхары[3]
- XXI стагоддзе: 2004 — 176 гаспадарак, 450 жыхароў[4]
Памятныя мясціны
- Брацкая магіла партызан[3].
- Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан[3].
Зноскі
- ↑ Решение Ельского районного Совета депутатов от 21 августа 2012 г. № 122 О внесении изменений в некоторые решения Ельского районного Совета депутатов (руск.)
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Ко́чышча, н.
- 1 2 3 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі.
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004.
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8. — С. 440.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Ельскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.