wd wp Пошук:

Кашара (Рагачоўскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Кашара.

Каша́ра[1] (трансліт.: Kašara, руск.: Кошара) — вёска ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Дварэцкага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 18 км на захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Рагачоў (на лініі Магілёў — Жлобін), 139 км ад Гомеля.

Каля вёскі размешчана радовішча суглінкаў.

Транспартная сетка

На аўтадарозе Бабруйск — Гомель. Планоўка складаецца з прасталінейнай вуліцы, блізкай да шыротнай арыентацыі, да якой далучаюцца з поўначы 2 завулка. Забудова двухбаковая, драўляная і цагляная, сядзібнага тыпу. У 1986-87 гадах пабудаваны цагляныя дамы на 50 сем’яў, у якіх размясціліся перасяленцы з месцаў забруджаных радыяцыяй у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 162 двары, 441 жыхар.

Дынаміка

  • 1868 год — 5 двароў 49 жыхароў.
  • 1897 год — 26 двароў 189 жыхароў; у фальварку 2 двары, 5 жыхароў (згодна перапісу).
  • 2004 год — 162 двары, 441 жыхар.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.2, кн.2. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2005. 520с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0330-6 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Рагачоўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be