wd wp Пошук:

Кежмарак

Ке́жмарак (славацк.: Kežmarok, ням.: Kesmark/Käsmark, венг.: Késmárk) — горад ва ўсходняй Славакіі на рацэ Попрад паміж Высокімі Татрамі і Левачскімі Врхамі. Цэнтр Спішскай вобласці Прэшаўскага края. Насельніцтва каля 17 000 чалавек.

Гісторыя

Кежмарак утварыўся ў XIII ст. аб’яднаннем трох блізкіх паселішчаў — славацкіх рыбакоў, нямецкіх каланістаў і каралеўскіх мытных вартавых. Упершыню згадваецца ў 1251 годзе ў лісце караля Белы IV як «Villa (Saxonum apud Ecclesiam) Sancte Elisabeth». Гарадскія правы Кежмарак атрымаў у 1269 годзе разам з правам на ўласны сырны рынак (па-нямецку «Käsemarkt» — «сырны рынак»).

У Кежмарку вясной 1410 года, падчас Вялікай вайны, адбываліся перамовы вялікага князя літоўскага Вітаўта з венгерскім каралём Жыгімонтам. 6 красавіка 1410 года ў Кежмарку быў здзейснены замах на Вітаўта, падпалена частка горада, дзе ён размясціўся і ў пажары атрад наёмнікаў напаў на двор князя, але ахова здолела адбіцца[1].

25 красавіка 1433 года горад моцна пацярпеў ад нападу гусітаў. Пасля 1440 года ў Кежмарку засядаў граф Спіша. У XV стагоддзі (потым яшчэ раз у 1655 годзе) стаў вольным каралеўскім горадам. У пачатку XVI стагоддзя горад аднагалосна прыняў лютэранства. У сярэднявеччы Кежмарак быў багатым гандлёвым і рамесным горадам.

Кежмарк быў крэпасцю роду Цёкалі (Thököly).

У 1918 годзе група кежмарскіх славакаў абвясціла незалежную Славацкую рэспубліку.

Да Другой сусветнай вайны ў Кежмарку пражывала вялікая колькасць этнічных немцаў (глядзіце карпацкія немцы). Таксама была вялікая яўрэйская абшчына. Падчас вайны пад пратэкцыяй першай Славацкай рэспублікі каля 3000 яўрэяў былі дэпартаваныя ў нямецкія лагеры смерці. Усе немцы пакінулі горад у 1944 годзе пры набліжэнні Чырвонай арміі.

У 1950 годзе Кежмарак быў абвешчаны архітэктурным запаведнікам.

Насельніцтва

Паводле перапісу 2001 года ў горадзе налічваліся 17 383 жыхары. 95,21% з іх славакі, 1,59% цыганы, 0,83% чэхі і 0,43% немцы[2]. Па веравызнанні 77,50% рымска-каталікі, 10,98% без рэлігійнай прыналежнасці, 4,83% лютэране і 2,63% грэка-каталікі[2].

Гарады-пабрацімы[3]

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Каляндар-2010 «600 год перамогі пад Грунвальдам» / Аўтар-укладальнік Дудар А. Г. — УП «Арэх». — 100 экз.
  2. 1 2 Архіўная копія(англ.)  (недаступная спасылка). Statistical Office of the Slovak republic. Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2007. Праверана 4 верасня 2012.
  3. Oficiálne stránky mesta Kežmarok(славацк.) . kezmarok.sk. Праверана 8 лютага 2010.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be