Купішкіс
Купішкіс (літ.: Kupiškis) — горад у паўночнай Літве, з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Купішкіскага раёна Панявежыскага павета.
Праз горад цякуць ракі Купа і Левуо. Насельніцтва складае каля 8,2 тыс. чалавек. Купішкіс адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштота.
Дата заснавання горада невядомая, але археалагічныя даследаванні пацвердзілі, што людзі тут сяліліся з 3000-х — 2000-х г.г. да н. э. У летапісах Купішкіс узгадваецца з 1529 года. Валадарамі горада з’яўляліся такія вядомыя сем’і, як Тызенгаўзы, Чартарыйскія, Тышкевічы і інш.
З 8,2 тыс. насельніцтва 97,3 % з’яўляюцца літоўцамі, 1,7 % — рускімі, 0,3 % — палякамі, 0,2 % беларусамі, 0,2 % — украінцамі, 0,33 % — іншыя нацыянальнасці. Да Другой Сусветнай вайны тут жыло 1 444 яўрэяў.
Спорт
- ФК Купішкіс — футбольны клуб.
- Гарадскі стадыён па футболу (Стадыён Цэнтральны).
Гарады-пабрацімы
Зноскі
- 1 2 Купишки // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1906. — Т. доп. II. — С. 40.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Купішкіс
Катэгорыя·Населеныя пункты Купішкіскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Панявежыскага павета Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Раёны Літвы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.