Клагенфурт
Клагенфурт-ам-Вёртэрзэе (ням.: Klagenfurt am Wörthersee, бав.: Klångfurt am Werthasee, славенск.: Celovec ob Vrbskem jezeru — Цэлавец на Вербавым возеры) — горад на поўдні Аўстрыі, цэнтр федэральнай зямлі Карынтыі. У наяўны момант колькасць жыхароў Клагенфурта перавышае 92 тысячы чалавек, з іх больш за 1700 — карынтыйскія славенцы.
Геаграфія
Горад размешчаны на рацэ Глан у альпійскай даліне Дравы.
Гісторыя
Згодна легенды горад заснаваў герцаг Карынтыі Герман Спанхайм. Першыя згадкі пра населены пункт Форум-Клагенвурт адносяцца да 1193—1199 гадоў. У 1246—1252 гадах Клагенфурт атрымаў гарадскія правы і хутка зрабіўся адным з найвялікшых гарадоў Карынтыйскага герцагства, а пазней — яго сталіцай.
Аднак на гэтым месцы таксама знаходзіўся рымскі горад Вірунум.
Славутасці
Сярод выдатных мясцін Клагенфурта найбольшае значэнне мае стары горад з сваімі цэнтральнай плошчай Альтэр-Плац, фантанам у выглядзе цмока Ліндвурм-Брунен, а таксама возерам Вёртэрзэе, якое лічыцца самым цёплым сярод альпійскіх азёр. Недалёка ад Клагенфурта знаходзіцца адзін з найпрыгажэйшых замкаў Аўстрыі Хохастэрвіц.
Адукацыя
У горадзе размяшчаецца ўніверсітэт Клагенфурта.
Выбітныя ўраджэнцы і жыхары
- Інгеборг Бахман, аўстрыйская пісьменніца
Гарады-пабрацімы
Гарадамі-пабрацімамі Клагенфурта з’яўляюцца:
|
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Клагенфурт
- Афіцыйная старонка (ням.)
- Інфармацыя для турыстаў
- Марыя-Ларэта (ням.)
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.