Кодань
Кодань, Кодзень (польск.: Kodeń) — колішні горад, цяпер вёска ў Бяльскім павеце Люблінскага ваяводства Польшчы, на рацэ Заходні Буг. Сядзіба гміны Кодань. Насельніцтва 1,9 тыс. чал. (2006).
Знаходзіцца каля беларуска-польскай граніцы, на аўтамабільнай дарозе Тэрэспаль — Зосін.
Гісторыя
Першыя згадкі пра Кодань адносяцца да кан. XV — пач. XVI стст., калі ён уваходзіў у склад Вялікага Княства Літоўскага і з’яўлялўся часткай уладанняў Сапегаў.[1] У 1511 годзе атрымаў Магдэбургскае права, а ў 1513 — уласны герб «у чырвоным полі анёл у белай вопратцы з уздзетым мячом».[2] У 1513—1520 гадах Павел Сапега збудаваў у Коданскім замку гатычную Святадухаўскую царкву. З 1566 горада горад, у Берасцейскім павеце Берасцейскага ваяводства.
У 1626—1639 гадах паводле фундацыі Мікалая Сапегі ў Кодані пабудаваны мураваны касцёл Св. Ганны. У пач. XVII ст. у горадзе збудавалі драўляную ўніяцкую царкву (захавалася брама).[1] У 1717—1773 гадах у Кодані дзейнічала місія езуітаў. 15 жніўня 1723 года адбылася каранацыя цудатворнага абраза Маці Божай Кодзенскай.
У 1795 годзе ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў Аўстрыі.
У XIX ст. у складзе Расійскай імперыі, мястэчка Бельскага павета.
У 1921 годзе ў міжваеннай Польскай Рэспубліцы.
Турыстычная інфармацыя
Славутасці
- Царква Святога Духа (XVI ст., цяпер касцёл Св. Духа).
- Замак Сапегаў (руіны, XVI ст.).
- Капліца могілкавая (1683—1685).
- Касцёл Св. Ганны (1629—1635).
- Могілкі яўрэйскія.
- Палац Браніцкіх (XVIII ст.).
Галерэя
Касцёл Св. Ганны
Касцёл Св. Духа (былая замкавая ўніяцкая царква)
Капліца на Коданскай Кальварыі
Палац Браніцкіх
Уніяцкая брама
Царква Св. Міхала Арханёла
Магіла паўстанцаў
Помнік савецкім салдатам
Зноскі
- 1 2 ЭнцВКЛ, 2005
- ↑ Кодзень // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.— 287 с. ISBN 985-07-0131-5.
Літаратура
- Пазднякоў В. Кодань // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 126. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Кодзень // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.— 287 с. ISBN 985-07-0131-5.
- Kodeń // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883. S. 238—240
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кодань
Катэгорыя·Населеныя пункты Бяльскага павета Катэгорыя·Населеныя пункты Люблінскага ваяводства Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.