Коматава
Ко́матава[1] (трансліт.: Komatava, руск.: Комотово) — вёска ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Абухаўскага сельсавета.
Гісторыя
Магчыма, у канцы 13 ст. тут знаходзілася сядзіба Команта, пра якую дакладна вядома адно, што была паблізу Гродна.
Згадваецца з 1388 года. З XVI ст. вядома царква Св. Спаса ў Коматаве[2]. У 1844 годзе пабудавана Праабражэнская царква.
Летам 2009 г. «чорныя капацелі» разрабавалі побач з Коматава сярэдневяковыя могілкі.
Ваколіцы Коматава трапілі ў зону затаплення Гродзенскай ГЭС.
Славутасці
- Спаса-Праабражэнская царква (1844)
- Жылы дом (1930-я)
Вядомыя асобы
- Антон Сямёнавіч Будзіловіч, расійскі славіст і філолаг.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Палімпсест-2011. — С. 173.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Коматава
- Коматава на сайце Глобус Беларусі (руск.)
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Гродзенскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.