Корац
Корац[1], таксама Корэць[2] (укр.: Корець) — горад у Ровенскай вобласці Украіны, на рацэ Корчык. Адміністрацыйны цэнтр Корацкага раёна. Насельніцтва 8446 чал. (2001). Знаходзіцца за 63 км ад Роўна, за 33 км ад чыгуначнай станцыі Наваград-Валынскі.
Гісторыя
Першы пісьмовы ўспамін пра Корац (Корческ) у Валынскім княстве датуецца 1150 годам[1]. У XIV ст. у складзе Вялікага Княства Літоўскага; уладанне князёў Астрожскіх, якія пабудавалі тут мураваны замак.
У XV ст. перайшоў да князёў Карэцкіх. У 1495 годзе вытрымаў аблогу крымскіх татараў.
У 1533 годзе у Корцы пабудавалі драўляны парафіяльны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, адноўлены ў пач. XVII ст.. З 1565/66 гг. у Луцкім павеце Валынскім ваяводстве. З 1569 года згодна з умовамі Люблінскай уніі перайшоў да Каралеўства Польскага.
У 1612—1619 гадах у Корцы жыў Лаўрэнцій Зізаній. У пачатку XVII ст. Самуэль і Караль Карэцкія заснавалі ў месце кляштар францысканцаў з касцёлам Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Станам на 1629 год у Корцы было 1124 дымы[3].
У 1754—1767 гг. у горадзе пабудаваны ўніяцкі Уваскрасенскі манастыр. У 1776—1781 гг. у Корцы працавала яўрэйская друкарня. У 1788 годзе ў горадзе пачаў працаваць фарфорава-фаянсавы завод; апроч таго, Юзаф Клеменс Чартарыйскі заснаваў суконную мануфактуру і майстэрню па вырабе кунтушовых паясоў. З 1791 года ў Гарынскім павеце.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Валынскай губерні. У 1873 годзе адбылося адкрыццё аднайменнай чыгуначнай станцыі.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам у 1921 годзе ўвайшоў у склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ровенскім павеце Валынскага ваяводства.
З 1939 года ў складзе Украінскай ССР. З ліпеня 1941 па студзень 1944 знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
Насельніцтва
Эканоміка
Прадпрыемствы лёгкай і харчовай прамысловасці.
Славутасці
- Былы кляштар францысканцаў (1620, цяпер праваслаўны манастыр Св. Тройцы)
- Замак князёў Астрожскіх (XV—XVIII стагоддзі)
- Касцёл Св. Антонія (1533)
Вядомыя асобы
- Яраслаў Аляксандравіч Еўдакімаў, вучыўся ў Корэцкім прафесійным вучылішчы (1964—1965), асвоіў рабочую спецыяльнасць.[5]
Зноскі
- 1 2 ЭнцВКЛ, 2010, с. 280
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
- 1 2 ЭнцВКЛ, 2010, с. 281
- ↑ Корец // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
- ↑ Наші випускники
Літаратура
- Корац // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 280—281. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
- Головко В. В. Корець // Енциклопедія історії України. — Т. 5. — К.: Наукова думка, 2008. С. 153—154
- Корець // Ровенська область, Історія міст і сіл Української РСР. Головна редакція Української Радянської енциклопедії. — К., 1973
- Пероговский В. И. Корец и корецкие князья // «Волынские губернские ведомости», 1876, № 79, 87—89, 94, 96
- Korzec // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883. S. 432—433
- Корец // Корац // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Корац
Катэгорыя·Населеныя пункты Корэцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.