wd wp Пошук:

Коханаўскі сельсавет

Ко́ханаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Коханава.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Коханаўскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Коханава. 24 верасня 1926 года скасаваны ў сувязі з утварэннем Коханаўскага местачковага савета.

27 верасня 1938 года Коханаўскі сельсавет утвораны зноў у складзе Талачынскага раёна Віцебскай вобласці БССР у сувязі з паніжэннем статуса Коханава да вёскі і са скасаваннем Коханаўскага местачковага савета. З 9 верасня 1946 года сельсавет у складзе адноўленага Коханаўскага раёна, з 17 снежня 1956 года — у складзе Талачынскага раёна. 15 кастрычніка 1960 года скасаваны, усе населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Коханаўскага пассавета[1].

15 кастрычніка 1960 года да Коханаўскага пассавета далучана частка скасаванага Пярэвалачненскага сельсавета (10 населеных пунктаў: Астрашапкі, Байкал, Балашова, Вялікая Пярэвалачня, Забайкал, Кучына, Малая Пярэвалачня, Малое Гальцэва, Марцюхова, Чырвоны і 4 чыгуначныя будкі), таксама ў адміністрацыйнае падпарадкаванне пассавета з Жукнеўскага сельсавета перададзена вёска Кувечына[1]. 29 снежня 1961 года ў склад Жукнеўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Вялікае Галошава, Заазер’е і Кувечына)[2]. 12 лютага 1965 года да пассавета далучана частка Сальніцкага сельсавета (9 населеных пунктаў: Белаброддзе, Замошша, Кісялі, Круханавічы, Нагаўкі, Рамашкава, Сальнікі, Старынкі і Уладыкі)[3], 8 красавіка 2004 года — частка скасаванага Жукнеўскага сельсавета (10 населеных пунктаў: Барашы, Дуброўскія, Замосце, Любатынь, Новае Рцішчава, Рэчкі, Сіманава, Старое Рцішчава, Хаценічы і Чотава)[4]. 29 сакавіка 2013 года скасавана сяло Пярэвалачня[5].

20 чэрвеня 2013 года Коханаўскі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет[6].

Насельніцтва

Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (без Коханава) — 2322 чалавекі[7], з іх 91,3 % — беларусы, 6,7 % — рускія, 1,4 % — украінцы[8].

Зноскі

  1. 1 2 Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 кастрычніка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 31.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 12 (971).
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лютага 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  4. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  5. Решение Толочинского районного Совета депутатов от 29 марта 2013 г. № 160 Об упразднении села Переволочня Кохановского поссовета, изменении границы деревни Переволочня Кохановского поссовета Толочинского района
  6. Решение Витебского областного Совета депутатов от 20 июня 2013 г. № 278 О некоторых вопросах административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 4 снежня 2021.
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Талачынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Коханаўскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1926 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1938 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2013 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Талачынскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be