wd wp Пошук:

Кошчына

Кошчына (руск.: Кощино) — вёска ў Смаленскай вобласці Расіі, у Смаленскім раёне.

Геаграфія

Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 22 км на поўдзень ад г. Смаленска, за 1,5 км на захад ад аўтадарогі Р120 Арол — Віцебск на левым беразе ракі Сож. Насельніцтва — 1875 жыхароў (2007). Адміністрацыйны цэнтр Кошчынскага сельскага паселішча.

Гісторыя

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

Эканоміка

Сырны завод, сярэдняя школа, дзіцячы сад, амбулаторыя, дом культуры, пошта, музычная і мастацкая школы.

Славутасці

Сядзіба князя Абаленскага (былая Храпавіцкіх)
  • Абеліск на брацкай магіле 28 воінаў Савецкай Арміі, загінулых у 1941—1943 гг.
  • У вёсцы рэшткі старадаўняга парку маёнтка Храпавіцкіх.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Смаленскага раёна (Смаленская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be