wd wp Пошук: ⬜

Кранштат

Кранштат[1] (руск.: Кронштадт) (ад ням.: Krone — карона і Stadt — горад) — горад-крэпасць і порт у Расіі, адміністрацыйны раён Санкт-Пецярбурга. Насельніцтва 42,8 тыс. чалавек (2003). Заснаваны ў 1704 годзе.

Размешчаны на востраве Котлін у Балтыйскім моры. Востраў Котлін злучаны дамбай з паўночным берагам Фінскага заліва; па дамбе праходзіць аўтадарога, якая злучае Кранштат з Санкт-Пецярбургам. З горадам Ламаносавым, размешчаным насупраць Кранштата на паўднёвым беразе Фінскага заліва, горад звязаны аўтамабільным паромам. У красавіку 2009 года Кранштату прысвоена званне Горад воінскай славы.

У горадзе дзейнічае марскі завод (рамонт суднаў і турбін), швейная фабрыка, прадпрыемствы харчовай прамысловасці (малочны, каўбасны заводы).

Размяшчэнне Кранштата апынулася настолькі ўдалым, што за ўсю яго гісторыю паблізу горада не прайшло ніводнае судна ворага.

У 1990 годзе гістарычны цэнтр горада быў уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА (як складнік аб’екта «Гістарычны цэнтр Санкт-Пецярбурга і звязаныя з ім комплексы помнікаў»)[2]. У красавіку 2009 года Кранштату прысвоенае званне Горад воінскай славы.[3]

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Зноскі

  1. ↑ Злучэннне дт на канцы слоў іншамоўнага паходжання перадаецца праз т. Арфаграфічны слоўнік. (М. П. Лобан, М. Р. Суднік). Мн., «Народная асвета», 1990, С.22.
  2. ↑ Сайт Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА(англ.)
  3. ↑ Кронштату присвоено звание «Город воинской славы» Архівавана 3 мая 2009. (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1704 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be