wd wp Пошук:

Красназвёздаўскі сельсавет

Красназвё́здаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клецкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Янавічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Бабаевіцкі сельсавет у складзе Клецкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Бабаевічы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 24 жніўня 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Галавацкага сельсавета (пасёлкі Цапра і Цаперка), у склад сельсавета з Грыцэвіцкага сельсавета перададзена вёска Цапра[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Нясвіжскага раёна. У 1966 годзе ў склад Тучанскага сельсавета перададзена вёска Янавічы[2]. З 30 ліпеня 1966 года сельсавет у складзе адноўленага Клецкага раёна. 16 жніўня 1973 года цэнтр перанесены ў вёску Янавічы, сельсавет перайменаваны ў Янавіцкі сельсавет[3]. 23 ліпеня 1984 года цэнтр перанесены ў вёску Красная Звязда, сельсавет перайменаваны ў Красназвёздаўскі. У 1987 годзе скасаваны пасёлак Пабеданосны (далучаны да Клецка)[4]. 21 студзеня 2004 года ў склад сельсавета з Тучанскага сельсавета перададзены вёскі Стралкава і Янавічы[5]. 28 снежня 2017 года скасавана вёска Стралкава[6]. 5 лютага 2008 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Янавічы[7]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Нагорнаўскага сельсавета (5 населеных пунктаў: Дамарацкія, Загорнае, Заполле, Нагорнае і Рубеж) і частка Зубкаўскага сельсавета (6 населеных пунктаў: Галавачы, Гурнаўшчына, Каранеўшчына, Лецяшын, Матушы, Рассветная)[8].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (7 населеных пунктаў) — 1965 чалавек[9], з іх 95,8 % — беларусы, 2,7 % — рускія[10].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 жніўня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  2. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 студзеня і 26 лютага 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 9 (1129).
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 жніўня 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 27 (1401).
  4. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 лютага, 23 сакавіка і 29 чэрвеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  5. Решение Минского областного Совета депутатов от 21 января 2004 г. № 47 Об изменении границ Тучанского и Краснозвездовского сельсоветов Клецкого района
  6. Решение Клецкого районного Совета депутатов от 28 декабря 2007 г. № 50 Об упразднении сельских населенных пунктов
  7. Решение Клецкого районного Совета депутатов от 5 февраля 2008 г. № 57 О преобразовании некоторых сельских населенных пунктов в агрогородки
  8. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
  9. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  10. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Клецкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Нясвіжскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Клецкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be