wd wp Пошук:

Красноўскі сельсавет

Красно́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Дзяржынск.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Нараўлянскага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Красноўка. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года сельсавет у складзе Нараўлянскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Ельскага раёна. 17 снежня 1986 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Дзяржынск[1]. 26 верасня 2006 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Кіраўскага сельсавета[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 6 вёсак: Буда Красноўская, Дзяржынск, Красноўка, Маскалёўка, Нічыпараўка і Хамянкі.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 снежня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881).
  2. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области Архівавана 22 верасня 2019.

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Ельскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Нараўлянскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2006 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be