wd wp Пошук:

Красыліў

Красыліў[1] (укр.: Красилів) — горад у Красыліўскім раёне Хмяльніцкай вобласці Украіны на рацэ Случ, раённы цэнтр.

Гісторыя

Першая пісьмовая згадка пра Красыліў захавалася ў акце ад 16 студзеня 1444 г., па якім вялікі літоўскі князь Свідрыгайла падаваў свайму васалу Міхаілу Аляхновічу за яго верную службу ў валоданне вёскі Крэмэнэцькага павета, у тым ліку Красыліў. Хоць сярод даследчыкаў называецца яшчэ адна дата — 1437 г. Гаворка ідзе пра іншую грамату таго ж князя, даную Міхаілу Аляхновічу.

На працягу 1497—1620 гг. Красыліў быў уласнасцю Астрожскіх. У гэты час засноўваецца Красыліўскі замак. У валоданні князёў Астрожскіх Красыліў знаходзіўся да 1620 г., потым пераходзіць спачатку да князёў Заслаўскіх, потым да Любамірскіх, затым да Сангушкаў.

З 1753 г. Красыліў з больш чым 30 іншымі сёламі і мястэчкамі перайшоў у валоданне мсціслаўскага ваяводы Ігнацыя Сапегі. На пераломе XVIII-ХIX ст. спадчыннікам маёнтку, да якога ў той час належала толькі 18 сеў, быў яго ўнук Мікалай Сапега — палкоўнік французскіх войскаў і камергер Напалеона. Мікалай заснаваў у мястэчку касцёл (1820—1830 гг.). Пасля Мікалая Сапегі маёнтак атрымала ў спадчыну адна з яго дачок — Ідалія, якая ў 1837 г. абвянчалася з Канстанцінам Чорбай.

У канцы XIX ст. тут пражывала каля 60 адсоткаў украінцаў і 40 — габрэяў.

7 сакавіка 1923 года Красыліў стаў цэнтрам раёна УССР.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Іванкіўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Бахмацкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Браварскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Казэлэцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Карастышыўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Красыліўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Наваград-Валынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Оўруцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Ставышчанскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Раёны Хмяльніцкай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be