Крэмэнэць
Крэ́мэнэць[1] (укр.: Кременець, Крем’янець), або Крэменец — горад у Цярнопальскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр Крэмэнэцкага раёна. Насельніцтва 20,7 тыс. чал. (2021). Знаходзіцца за 60 км ад Цярнопаля.
Гісторыя
Упершыню Крэменец згаданы пад 1226 годам у Іпацьеўскім летапісе, як горад Галіцка-Валынскага княства. У 1241 і 1254 гг. вытрымаў аблогу татараў.
З 1340 года ў складзе Вялікага Княства Літоўскага.[2] У канцы XIV ст. пабудаваны Крамянецкі замак.[2] У 1438 годзе атрымаў Магдэбургскае права. У XV — 1-я пал. XVII ст. горад з’ўляўся значным рамесна-гандлёвым цэнтрам Валыні. У 1497 і 1500 гг. крымскія татары зруйнавалі Крэменец. У першай палове XVI ст. мелася 18 прыпісаных да Крамянецкага замка сёлаў і хутароў; у горадзе збудавалі касцёл.[2] З 1536 года ў валоданні Боны Сфорца. Станам на 1563 год у Крэменцы было 737 будынкаў, мяшчане атрымалі дазвол на пасярэдніцкі гандаль.[2] З 1565/66 года цэнтр Крамянецкага павета Валынскага ваяводства.
У 1569 годзе паводле ўмоў Люблінскай уніі перайшоў да Каралеўства Польскага. У 1572 годзе ў горадзе адбываліся 2 кірмашы на год, тут размяшчаўся найбольшы на Валыні склад солі. Станам на 1629 год у Крэменцы было 1224 будынкі.[2] У 1635 годзе ў горадзе працавала 6 цэхаў, якія аб’ядноўвалі 131 рамесніка.[2] У XVII—XVIII стагоддзях Крэменец з’яўляўся найбуйнейшым на Валыні цэнтрам вытворчасці сукна. У 1648 годзе казакі Максіма Крываноса захапілі Крэменец і зруйнавалі замак. У 1701 годзе крамянецкі староста Я. А. Вішнявецкі запрасіў у горада езуітаў, якія адкрылі тут калегіум (школа граматыкі пачала працаваць з 1712 года, паэтыкі і рыторыкі — з 1713 года).
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў 1772 годзе ўскладзе Расійскай імперыі. З 1796 года цэнтр павета Валынскай губерні. У 1805 годзе ў Крэменцы адкрылася Вышэйшая Валынская гімназія.
З 1921 года ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Валынскім ваяводстве. З 1939 года ў складзе УССР. З 22 ліпеня 1941 па 18 сакавіка 1944 знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
Насельніцтва
- 1629 — 6,7 тыс. чал.[2]
- 1860 — 12 617 чал. (6450 мужчын і 6167 жанчын).[3]
- 1972 — 20,3 тыс. чал.[4]
- 1991 — 24,5 тыс. чал.[5]
- 2009 — 23,9 тыс. чал.
Эканоміка
Працуюць цукровы, тытунёва-ферментацыйны, масласыраробны заводы, мэблевая фабрыка і іншыя.
Славутасці
Дзейнічае Крэмэнэцкі краязнаўчы музей.
- Дом сям’і Юльюша Славацкага (XVIII ст.)
- Замак на гары Бона (XIII ст.)
- Жылы будынак «Блізняты» (XVII—XVIII стагоддзі)
- Касцёл (1636, цяпер царква Св. Мікалая УПЦ МП) і кляштар францысканцаў (XVII ст.)
- Касцёл Св. Ігнацыя Лаёлы і Станіслава Косткі (1731—1746, цяпер царква Праабражэння Гасподняга УПЦ КП) і калегіум езуітаў (XVIII ст.)
- Касцёл Св. Станіслава
- Манастыр Яўлення Гасподняга (1633)
- Палац Дамброўскіх (XVIII ст.)
- Царква і кляштар базыльянаў (1630)
Галерэя
- Замак
- Кляштар езуітаў
- Царква Праабражэння Гасподняга (касцёл Св. Ігнацыя Лаёлы і Станіслава Косткі)
- Манастыр Яўлення Гасподняга
- Касцёл бернардзінцаў
- Касцёл Св. Станіслава
- Дом сям’і Ю. Славацкага
- Гарадская вуліца
Гарады-пабрацімы
Вядомыя асобы
- Валянціна Адамовіч (нар. 1930) — украінскі літаратар, педагог, краязнавец.
- Марк Кац (1914—1984) — польскі і амерыканскі матэматык яўрэйскага паходжання.
- Таццяна Віталеўна Мікаелян (нар. 1948) — беларускі архітэктар.
- Юрый Пакальчук (1941—2008) — украінскі пісьменнік і мовазнавец.
- Юльюш Славацкі (1809—1849) — польскі паэт і драматург.
- Айзек Стэрн (1920—2001) — амерыканскі музыкант.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
- 1 2 3 4 5 6 7 ЭнцВКЛ, 2005
- ↑ Krzemieniec // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895. S. 776
- ↑ Кременец // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- ↑ Кременец // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
Літаратура
- Грынявецкі В. Крэменец // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 158. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Krzemieniec // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883. S. 776—780
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Крэмэнэць
- Афіцыйны сайт
Катэгорыя·Населеныя пункты Ражышчанскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.