Кромержыж
Кро́мержыж (чэшск.: Kroměříž, Крэмзір (ням.: Kremsier)) — горад на ўсходзе Чэхіі, у раёне Кромержыж Злінскага края. Размешчаны у гістарычным раёне Маравія, на беразе ракі Морава, на вышыні 201 метр над узроўнем мора. Плошча горада складае 55,61 км². Падзелены на 10 гарадскіх раёнаў. Насельніцтва складае 29 374 чалавекі (2006).
Вядомы як Ганацкія Афіны (Hanácké Athény). У 1997 годзе гэты горад, сярэдневяковы цэнтр якога знаходзіцца пад абаронай дзяржавы, быў прызнаны найпрыгожым гістарычным горадам Чэшскай Рэспублікі. У 1998 годзе тэрыторыя Архібіскупскага палаца была ўнесена ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Гісторыя
Кромержыж — старадаўні горад Краіны Ганакаў. Першае паселішча з’явілася на тэрыторыі Кромержыжа яшчэ ў часы Вялікай Маравіі. Упершыню згадваецца як вёска ў 1110 годзе, калі быў набыты оламаўцкім біскупам Ёганам II. Кромержыжу, размешчанаму на скрыжаванні гандлёвых шляхоў, у 1266 годзе ўказам чэшскага караля Пржэмысла Отакара II быў пададзены статус горада, у тым жа годзе ў пачынаецца будаўніцтва замка. У 1290 годзе ўводзіцца гарадское права.
У часы Гусіцкіх войнаў Кромержыж быў апорай гусітаў у Маравіі. Вернуты быў Оламаўцкім біскупам толькі ў 1456 годзе. У 1467—1471 гадах горад апынуўся ў цэнтры ваенных дзеянняў паміж арміямі чэшскага караля Іржы з Подзебрадаў і венгерскага караля Мацвея Корвіна.
У XVI — пачатку XVII стагоддзя Кромержыж ператвараецца ў адзін з найважнейшых палітычных і культурных цэнтраў Маравіі. Аднак у часы Трыццацігадовай вайны горад быў захоплены і цалкам разбураны шведамі. Ізноў адбудаваны толькі ў другой палове XVII стагоддзя Оламаўцкім біскупам Карлам II Ліхтэнштэйн-Кастэлькорнам. У час вайны за аўстрыйскую спадчыну, у 1742 годзе быў захоплены прускай арміяй, у 1752 годзе горад выгарэў пры пажары. У 1805 годзе быў заняты арміяй Напалеона.
У час Аўстрыйскай рэвалюцыі 1848 года, пасля прыгнечання Габсбургамі паўстання ў Вене, сюды, у Кромержыж пераехаў і да сакавіка 1849 года засядаў у біскупскім палацы аўстрыйскі рэйхстаг.
У 1885 годзе ў Кромержыжы сустракаліся і вялі перамовы па пытаннях еўрапейскай палітыкі імператар Аўстра-Венгрыі Франц-Іосіф і расійскі імператар Аляксандр III.
У красавіку 1939 года заняты нямецкай арміяй. Вызвалены ў 1945 годзе савецкімі войскамі.
Гарады-пабрацімы
Вядомыя асобы
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кромержыж
- Вэб-камера г. Кромержыж, Від на галоўную плошчу Архівавана 10 мая 2014.
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.