Нітра (горад)
Нітра (славацк.: Nitra, ням.: Neutra) — горад на захадзе Славакіі і адміністрацыйны цэнтр Нітранскага края, стаіць на рацэ Нітры. Насельніцтва горада складае амаль 85 тысяч чалавек.
Гісторыя
У канцы V стагоддзя на тэрыторыі Нітры ўпершыню з’яўляюцца славяне. У VII стагоддзі тэрыторыя была часткай імперыі Само, потым было створана Нітранскае княства, якое пазней стала часткай Вялікай Маравіі. Менавіта Нітра лічыцца калыскай славацкага хрысціянства, бо, як лічыцца, у 829—833 гадах паганец Прыбіна заклікаў сюды зальцбургскага архіепіскапа, каб той асвяціў царкву. Тут і спыняліся Кірыл і Мяфодзій. Пасля паражэння Вялікай Маравіі Нітра адыйшла да Венгерскага каралеўства, дзе стала цэнтрам жупы.
У 1248 годзе Нітра стала свабодным каралеўскім горадам, яна належала да ліку самых заможных гарадоў Венгрыі. У XIX стагоддзі тут жыло больш за 10 тысяч жыхароў. У складзе Чэхаславакіі Нітра зноў стала цэнтрам жупы. На сёння Нітра важны прамысловы цэнтр заходняй Славакіі.
Гарады-пабрацімы
- Бачкі-Петравац[d], Сербія
- Веспрэм, Венгрыя
- Госфард[d], Аўстралія
- Зутэрмер[d], Нідэрланды
- Зялёна Гура, Польшча (18 верасня 1992)[1]
- Кельцы, Польшча
- Кромержыж, Чэхія
- Кёнджу[d], Паўднёвая Карэя (21 жніўня 2014)
- Нейпервіл, ЗША (17 лістапада 1993)[2]
- Осіек, Харватыя
- Сумы, Украіна
- Чэске-Будзеёвіцы, Чэхія
Зноскі
- ↑ http://www.zielona-gora.pl/PL/1111/3559/Nitra__Slowacja/
- ↑ https://www.naperville.il.us/government/board-and-commissions/sister-cities-commission/nitra-slovakia/
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нітра (горад)
- Сайт горада
- Замак Нітры Архівавана 27 верасня 2007.
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.