wd wp Пошук:

Крулеўшчынскі сельсавет

Круле́ўшчынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Крулеўшчына.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Докшыцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Маладзечанскай вобласці. 24 красавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Валодзькаўскага сельсавета[1]. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Віцебскай вобласці. 29 снежня 1961 года ў склад адноўленага Порплішчанскага сельсавета перададзены 17 населеных пунктаў (Асінаўка, Брычанькі, Варганы, Гаране, Дуброўка, Іванаўка, Крывашына, Лапліна, Паўлінава, Порплішча, Пятровічы, Пятроўка, Серадзіна, Чарэмшына, Чачукі, Шантараўшчына і Яблонка)[2]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Глыбоцкага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Докшыцкага раёна. 22 сакавіка 2016 года скасавана вёска Дзямідзенкі[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3341 чалавек[4], з іх 93,9 % — беларусы, 3,6 % — рускія, 0,6 % — палякі, 0,6 % — цыганы, 0,6 % — украінцы[5].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 12 (971).
  3. Решение Докшицкого районного Совета депутатов от 22 марта 2016 г. № 68 Об упразднении сельского населенного пункта Докшицкого района
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Докшыцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Глыбоцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Докшыцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be