wd wp Пошук:

Крушынка (Украіна)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Крушынка. Крушынка[1] (укр.: Крушинка) — сяло ў Васылькіўскім раёне Кіеўскай вобласці. Насельніцтва — 347 жыхароў.

Назва

Назва паходзіць ад такой легенды: калісьці тут праходзілі хрысціянскія прапаведнікі. Яны ўвайшлі ў вёску адпачыць. Ім падалі гарбату з крушыны. З тых часоў гэтая вёска называецца Крушынка.

Шлях ад трасы Кіеў — Васылькіў да сяла Крушынка

Гісторыя

Сяло вядомае, прынамсі, з 1851 года. У гады Вялікай Айчыннай вайны падпала пад акупацыю.

Прырода

Сяло акружана вельмі маляўнічай прыродай, нават асфальтаваныя шлях да сяла з прыгожымі моцнымі таполямі, якія былі пасаджаныя школьнікамі ў 19660-я гады.

Таксама ў сяле ёсць сады, сажалкі і цудоўныя лясы — іглічныя і розныя шыракалістыя. У апошнія гады ў лясах з’явіліся лісы і вавёркі.

Сучасны стан

З абраннем новага старшыні — Васіля Бабраніцкага, сітуацыя пачала паляпшацца. Так, у цэнтры сяла зноў уначы з’явілася асвятленне вуліц. Была адрамантаваная ў пачатку 2012 года частка дарогі. У 2011 годзе ўпершыню за апошнія гады крушынкаўцы маглі збярацца на свята — свята сяла.

Галерэя

  • Калодзеж
  • Прырода
  • Дарога да сяла
  • Дарога да сяла
  • Сажалкі Школьная. На заднім плане — царква

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Васылькіўскага раёна (Кіеўская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be