wd wp Пошук:

Кунцаўшчына (Мінскі раён)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Кунцаўшчына. Ку́нцаўшчына[1] (трансліт.: Kuncaŭščyna, руск.: Кунцевщина) — колішняя вёска, з 2004 года ў складзе Мінска

Гісторыя

У 1897 годзе фальварак Кунцаўшчына Старасельскай воласці, уласнасць Чараповіча, двор, 48 жыхароў. У 1917 годзе ва ўрочышчы 10 двароў, 53 жыхары; у фальварку двор, 9 жыхароў[2]. Да 8 красавіка 1957 года вёска ўваходзіла ў склад Ратамскага сельсавета[3], да 20 студзеня 1960 года — у склад Мядзвежынскага сельсавета[4], пасля — у склад Ждановіцкага сельсавета. У красавіку 2004 года тэрыторыя вёскі перададзена ў склад горада Мінска[5].

Вясковая забудова захавалася па вуліцы і завулку Акадэміка Вышалескага, вуліцы Акадэміка Жэбрака, Валожынскай вуліцы. Назву Кунцаўшчына носяць вуліца, станцыя метро, жылы раён Мінска.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Памяць, 1998, с. 596
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
  4. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.
  5. «О передаче сельских населенных пунктов Минского района в административное подчинение минских городских Совета депутатов и исполнительного комитета и об установлении границ некоторых районов г. Минска». Указ Президента Республики Беларусь от 8 апреля 2004 г. № 174 Архівавана 21 красавіка 2017. (руск.)

Літаратура

  • Кунцаўшчына // Памяць: Гіст-дакум. хроніка Мінскага р-на / Гал. рэд. Беларус. Энцыкл.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.. — Мінск: БелЭн, 1998. — 640 с.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Мінска Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Мінскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be