Кушлянскі сельсавет
Кушля́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Кушляны.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Смаргонскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Сольскага сельсавета[1].
15 мая 1978 года сельсавет утвораны зноў у складзе Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. 25 чэрвеня 2008 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Сольскага сельсавета[2].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 20 населеных пунктаў: Асіпаны, Гайдзі, Гаўдзевічы, Дордзішкі, Жалігова, Забалоцце, Крапіўна, Кушляны, Мелеўшчына, Наздрачуны, Несценяты, Поцевічы, Рачкяны, Рудалі, Рудзішкі, Слабада, Стрыпуны, Ціжышкі, Шчопаны, Ябравічы.
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 25 июня 2008 г. № 92 О решении вопросов административно-территориального устройства Сморгонского района
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Смаргонскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2008 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1978 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.