Кушляны
Кушля́ны[1] (трансліт.: Kušliany, руск.: Кушляны) — аграгарадок у Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Сольскага сельсавета.
Да 25 чэрвеня 2008 года цэнтр Кушлянскага сельсавета[2].
За 20 км на захад ад горада Смаргонь, 232 км ад Гродна, 7 км ад чыгуначнай станцыі Солы.
У 1998 г. налічвалася 354 жыхароў, 134 двары. Базавая школа, Дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі.
Помнікі архітэктуры — сядзіба Ф. Багушэвіча, свіран (ХІХ ст.). Літаратурна-мемарыяльны музей Ф. Багушэвіча.
Вядомыя асобы
- Францішак Багушэвіч (1840—1900) — грамадскі дзеяч, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры
- Алесь Жамойцін (нар. 1955) — паэт, навуковец
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 25 июня 2008 г. № 92 «О решении вопросов административно-территориального устройства Сморгонского района» (руск.)
Літаратура
- Кушляны // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8. — С. 66.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кушляны
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Смаргонскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.