wd wp Пошук:

Куяба

Куяба (парт.: Cuiabá) — горад у Бразіліі, сталіца штату Мату-Гросу.

Гісторыя

Першымі белымі, якія даследвалі тэрыторыю, дзе сёння знаходзіцца Куяба, сталі ў 1673 годзе бандэйранты з Сан-Паўлу. У 1682 годзе адзін з іх, Мануэл ды Кампуш, заснаваў першае ў рэгіёне партугальскае паселішча Сан-Гансалу, але праз некалькі гадоў яно было закінута.

У 1718 годзе атрад бандэйрантаў пад правадырствам ураджэнца Саракабы Паскаля Марэйры Кабрала, адыходзячы пасля няўдалай сутычкі з індзейцамі, выявіў на водмелях ракі золата. Бандэйранты арганізавалі на месцы знаходкі лагер і прыступілі да здабычы каштоўнага металу. Вестка пра знаходку хутка распаўсюдзілася па партугальскім валадарствам у Паўднёвай Амерыцы, і ў пасёлак сталі сцякацца жадаючыя атрымаць багацце са здабычы золата. Выяўленне новага, яшчэ больш багатага радовішча ў 1722 годзе паскорыла рост паселішча.

Да сярэдзіны XVIII стагоддзя залатыя радовішча высіліліся, што выклікала адток насельніцтва. Землетрасенне 1746 года прычыніла моцныя разбурэнні, што ўзмацніла заняпад. Жорсткая і кровапралітная парагвайская вайна толькі паспрыяла развіццю горада, які стаў адной з асноўных тылавых баз бразільскай арміі. Аднак пасля вайны эканамічная актыўнасць паменшылася. Чарговы перыяд уздыму пачаўся ў канцы 1930-х, калі аўтамабільныя дарогі і авіяцыя звязалі горад з астатняй краінай.

Клімат

Горад знаходзіцца ў зоне трапічнага саваннага клімату, з цёплай, сухой зімой і гарачым, дажджлівым летам. Дзякуючы горнаму масіву на поўдні, які блакуе паступленне халодных паветраных мас з Патагоніі, Куяба з’яўляецца адным з самых гарачых гарадоў Бразіліі.

Клімат Куябы
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 37,0 37,0 38,0 37,0 37,0 37,0 37,0 40,0 40,0 42,0 38,0 43,0 43,0
Сярэдні максімум, °C 32,6 32,6 32,9 32,7 31,6 30,7 31,8 34,1 34,1 34,0 31,1 32,5 32,5
Сярэдні мінімум, °C 23,2 22,9 22,9 22,0 19,7 17,5 16,6 18,3 22,1 17,1 22,9 23,0 20,6
Абсалютны мінімум, °C 18,0 15,0 17,0 12,0 7,0 7,0 6,0 7,0 10,0 10,0 12,0 12,0 6,0
Норма ападкаў, мм 209 199 171 123 53 15 9 11 58 115 154 193 1 310
Крыніца: World Climate

Эканоміка

Галоўнымі галінамі гарадской эканомікі з’яўляюцца:

Гарады-пабрацімы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Муніцыпалітэты штата Мату-Гросу
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be