wd wp Пошук:

Куінс

Куінс (англ.: Queens /kwiːnz Архівавана 10 кастрычніка 2007./) — самае вялікае па тэрыторыі (280 км²) і другое па насельніцтве бора Нью-Ёрка. Размешчана на востраве Лонг-Айленд і абмываецца Атлантычным акіянам. Гэта самая неаднастайная па этнічным складзе частка горада.

У Куінсе знаходзіцца Міжнародны аэрапорт імя Джона Кенэдзі, а таксама аэрапорт «Ла Гардзія». У Куінсе базуецца бейсбольная каманда «Нью-Ёрк Метс», праходзіць Адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе.

Паводле аглядаў Амерыканскага таварыства, з 2005 года імігранты складаюць 47,6 % жыхароў Куінса[1]. З насельніцтвам у 2,3 мільёна чалавек гэта другая па колькасці жыхароў акруга Нью-Ёрка (пасля Брукліна) і 10-я па шчыльнасці насельніцтва акруга ў Злучаных Штатах. Калі б кожны раён Нью-Ёрка стаў незалежным горадам, то Бруклін і Куінс сталі б трэцім і чацвёртым гарадамі па колькасці насельніцтва ў ЗША, саступаючы Лос-Анджэлесу і Чыкага.

Раён традыцыйна лічыцца адным з найбольш «прыгарадных» раёнаў Нью-Ёрка, наваколлі ва ўсходнім Куінсе больш нагадваюць наваколлі акругі Насау ў штаце Нью-Ёрк у сваёй паўночна-заходняй частцы. У бора маецца некалькі дзелавых кварталаў, такіх як Лонг-Айленд-Сіці на берагавой лініі Куінса насупраць Манхэтэна. Тут размешчаны небаскроб «One Court Square» — самы высокі небаскроб у Нью-Ёрку па-за Манхэтэнам, які з’яўляецца таксама самым высокім будынкам на ўсім востраве Лонг-Айленд.

Гісторыя

Найстарэйшыя жылыя мікрараёны Куінса — Флашынг і Джамейка — узніклі 300 гадоў таму. Першымі пасяленцамі Куінса былі брытанскія і нідэрландскія каланісты. Яны прыйшлі на гэту зямлю ў 1635 годзе. Менавіта яны заснавалі пасёлкі Маспет (Maspeth) у 1642 годзе і Флашынг (Flushing) у 1643.

Іншыя раннія паселішчы, пасёлкі Ньютаўн (цяпер Elmhurst) і Джамейка, былі населены пасяленцамі з Новай Англіі праз усходнюю частку вострава Лонг-Айленд (графства Сафалк). Уся гэта частка зямлі была падпарадкавана галандскім законам. Пасля таго як у 1664 годзе гэта тэрыторыя была заваявана англічанамі разам з усім Лонг-Айлендам, яна была пераназвана ў Нью-Ёрк як частка Ёркшыра.

Да таго, як Куінс у 1898 годзе ўвайшоў у склад Нью-Ёрка, ён складаўся з шэрагу невялікіх пасёлкаў, падзеленых шырокімі лесапаркавымі масівамі і пляжамі. Пачынаючы з 1920-х гадоў у Куінсе хуткімі тэмпамі ішла ўрбанізацыя, хоць некаторыя мікрараёны ўсё ж захавалі сваё спрадвечнае аблічча. Лонг-Айленд-Сіці каля Іст-Рывер — цэнтр лёгкай прамысловасці. Форэст-Хілс — фешэнэбельны жылы мікрараён.

Сумежныя акругі

Насельніцтва

Паводле Агляду Амерыканскага таварыства ў 2009 годзе ў Куінсе пражывалі:

  • 46,1 % — белыя амерыканцы (сярод якіх 30,2 % неіспанамоўныя)
  • 26,9 % — іспанамоўныя і лацінаамерыканцы
  • 18,8 % — афраамерыканцы (сярод якіх 17,6 неіспанамоўныя)
  • 22,0 % — азіяцкія амерыканцы
  • 2,4 % — шматнацыянальныя амерыканцы
  • 0,5 % — карэнныя амерыканцы[2]

Прыблізна 46,6 % насельніцтва замежнага паходжання. Прыкладна 2,1 % насельніцтва нарадзіліся ў Пуэрта-Рыка, на амерыканскай тэрыторыі, ці за мяжой у сем’ях амерыканскіх бацькоў. Акрамя таго, 51,2 % насельніцтва нарадзіліся ў Злучаных Штатах. Прыблізна 44,2 % насельніцтва больш за 5 гадоў размаўляюць на англійскай мове; для 23,8 % роднай з’яўляецца іспанская мова. Акрамя таго, 16,8 % насельніцтва размаўляе на іншых індаеўрапейскіх мовах. Яшчэ 13,5 % размаўляюць на азіяцкіх мовах[3].

Паводле перапісу 2000 года ў Куінсе пражываюць 2 229 379 чалавек (537 690 сем’яў), 782 664 хатніх гаспадарак. Шчыльнасць насельніцтва — 7879,6/км² (20 409,0/кв. мі). Было 817 250 жыллёвых адзінак у сярэдняй шчыльнасці 2888,5/км² (7481,6/кв. мі). Расавы склад акругі:

  • 44,08 % — белыя
  • 24,97 % — іспанамоўныя і лацінаамерыканцы
  • 20,01 % — афраамерыканцы і афрыканцы
  • 17,56 % — азіяты
  • 6,11 % — прадстаўнікі дзвюх розных рас
  • 0,50 % — карэнныя амерыканцы
  • 0,06 % — гавайцы ці прадстаўнікі з астравоў Акіяніі
  • 11,68 — розныя іншыя расы
ГодНасельніцтва
1900152 999
1910284 041
1920469 042
19301 079 129
19401 297 634
19501 550 849
19601 809 578
19701 987 174
19801 891 325
19901 951 598
20002 229 379
20092 306 712[4]

У Куінсе кампактна пражываюць некалькі этнічных абшчын. Грэкі аселі ў Асторыі, лацінаамерыканцы — у Джэксан-Хайтс і Кароне, афраамерыканцы — у Джамейцы, бухарскія яўрэі — у Рыга Парку. У канцы 1970 — пачатку 1980-х гадоў у Куінсе пасяліліся імігранты з Індыі, Пакістана, Карыбскага басейна і Карэі. Многія жыхары Куінса жывуць у прыватных дамах на адну-дзве сям’і, пабудаваных галоўным чынам пасля Першай сусветнай вайны. Разам з тым у апошнія дзесяцігоддзі ў сувязі з ростам колькасці насельніцтва павялічылася колькасць шматпавярховых жылых будынкаў. Большасць жыхароў Куінса належаць да катэгорыі «белых каўнерыкаў», прычым значная іх частка працуе ў Манхэтэне.

Рэлігія

  • Каталікі — 644 066 і 106 рэлігійных абшчын
  • Іўдзеі — 238 000 і 159 рэлігійных абшчын
  • Мусульмане — 52 038 і 31 рэлігійная абшчына
  • Грэка-праваслаўныя — 16 959 і 8 рэлігійных абшчын
  • Баптысты — 14 695 і 33 рэлігійныя абшчыны
  • Усе рэлігійныя — 1 072 693 і 882 рэлігійныя абшчыны
  • Усё насельніцтва 1 411 006[5]

Масты

Белакаменны мост

Куінс злучаюць з Бронксам Белакаменны мост(англ.) бел., масты Трогс Нек, памяці Роберта Ф. Кенэдзі і Хел-Гейт. Куінс звязаны з Манхэтэнам мастамі памяці Роберта Ф. Кенэдзі, мостам Куінсбара і Тунэлем Куінс — Мідтаўн; з востравам Рузвельт — мостам вострава Рузвельт.

Публічная бібліятэка

Бібліятэка Куінса ў кітайскім квартале

Асноўны артыкул: Бібліятэка Куінса Публічная бібліятэка Куінса — адна з трох сістэм бібліятэк Нью-Ёрка. Яе зараджэнне датуецца 1858 годам, цяпер яна адна з самых вялікіх бібліятэчных сістэм у ЗША. Вылучаная з Нью-Ёркскай публічнай бібліятэкі, яна мае 63 аддзяленні па ўсім горадзе. У 2008 годзе ў архівах бібліятэкі налічвалася 6,6 мільёна адзінак захоўвання[6].

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. 2005 American Community Survey Fact Sheet for Queens County, New York Архівавана 14 мая 2007., United States Census Bureau, accessed February 24, 2007.
  2. Queens County, New York — ACS Demographic and Housing Estimates: 2009 Архівавана 11 лютага 2020.
  3. Queens County, New York — Selected Social Characteristics in the United States: 2009 Архівавана 11 лютага 2020.
  4. U.S. Census Bureau, Population Division, Table 5. Annual Estimates of the Resident Population for Minor Civil Divisions in New York, Listed Alphabetically Within County: April 1, 2000 to July 1, 2009 (SUB-EST2009-05-36) and Table 1. Annual Estimates of the Resident Population for Incorporated Places Over 100,000, Ranked by July 1, 2009 Population: April 1, 2000 to July 1, 2009 (SUB-EST2009-01), Release Date: June 2010, retrieved on September 21, 2010
  5. [The Association of Religion Data Archives Maps & Reports](http://www.thearda.com/mapsReports/reports/counties/36081_2000.asp) Архівавана 4 сакавіка 2016.
  6. Queens Library(англ.)  (недаступная спасылка). queenslibrary.org. Архівавана з першакрыніцы 16 мая 2011. Праверана 11 лютага 2012.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1683 годзе Катэгорыя·Раёны Нью-Ёрка
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be